Суббота, 26 мая 2018

И снова «Грифоны». Главный приз турнира «Золотая шайба» уехал в столицу, а лучшим вратарем признан наш Егор Черник

1 147

Пружаны ў чарговы раз сталі сталіцай дзіцячага хакея нашай краіны. Ужо шмат гадоў у Лядовым палацы праходзяць фіналы рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На працягу тыдня на пружанскім лёдзе працягваліся баталіі сярод каманд старэйшай узроставай групы. Барацьбу за ўзнагароды турніру вялі каманды ўсіх абласцей і горада Мінска.IMG_9833
Сёлета ўжо другі год запар спаборніцтвы праводзяцца па новай схеме: каманды разбіты на два дывізіёны. У дывізіёне «А» бралі ўдзел хакейныя дружыны раёнаў і гарадоў, дзе ёсць Лядовыя палацы. Адпаведна ў дывізіёне «Б» спаборнічалі калектывы, дзе такіх спартыўных збудаванняў няма.IMG_9435
IMG_9449У дывізіёне «А» каманды спачатку высвятлялі адносіны ў групах. У першай змагаліся: «Спартак» (Гомельская вобласць», «Спадчына» (Віцебская вобласць), «Мядзведзі» (Маскоўскі раён, г.Мінск), «Сокал» (Магілёўская вобласць). У другой — «Шахцёр» (Мінская вобласць), «Прынёманскія ястрабы» (Гродна), «Грыфоны» (Цэнтральны раён г.Мінска), «Мухавец» (Пружанскі раён).IMG_9719
Падчас урачыстага адкрыцця турніру сваё майстэрства хакеістам і гледачам, якія запоўнілі трыбуны, прадэманстравалі выхаванкі пружанскай школы фігурнага катання, а таксама юныя артысты ўзорнай эстраднай студыі «Меладзін» гарадскога Палаца культуры.IMG_9396IMG_9419 Са словамі прывітання да прысутных звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец і прадстаўнік Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь С.С.Саскавец, які агучыў зварот да ўдзельнікаў турніру «Залатая шайба» Прэзідэнта краіны А.Р.Лукашэнкі.IMG_9452 IMG_9455
Першымі на пляцоўку выйшлі сталічныя «Мядзведзі» і хакеісты «Спадчыны». Гульня прайшла з адчувальнай перавагай мінскіх хакеістаў, якія і святкавалі перамогу з лікам 20:6.
«Мухавец» у стартавай гульні высвятляў адносіны з «Шахцёрам». Пасля першага перыяду нашы хакеісты вялі з лікам 1:0, але пасля аддалі ініцыятыву саперніку і пацярпелі буйное паражэнне — 1:5. Але, як потым высвятлілася, у складзе «Шахцёра» на пляцоўку выходзіў хакеіст, які не адпавядае рэгламенту турніру. У выніку камандзе з Мінскай вобласці было залічана тэхнічнае паражэнне.
У сваім другім матчы наша каманда змагалася з «Прынёманскімі ястрабамі». У першым і трэцім перыядзе гледачы не ўбачылі закінутых шайб. А вось у другім перыядзе «Мухавец» саступіў саперніку — 0:3.
Свой апошні матч у групе нашы хакеісты гулялі з мінскімі «Грыфонамі». IMG_9603IMG_9617У гэтай сустрэчы яны даказалі, што можна змагацца і з тытулаванымі сапернікамі. Канечне, нашы хлопцы саступалі ў майстэрстве, але за кошт самаадданасці, волі да перамогі, гарачай падтрымкі трыбун адолелі грознага саперніка.
Пасля двух перыядаў на табло гарэлі лічбы 2:2. У трэцім перыядзе пераможную шайбу ў вароты «Грыфонаў» закінуў Серафім Сень. Нельга не адзначыць і гульню нашага варатара Ягора Чэрніка, які шмат разоў выручаў каманду ў самых крытычных сітуацыях.
Такім чынам, у другой групе адразу тры каманды пасля групавога этапу набралі па чатыры ачкі. Па дадатковых паказчыках першымі сталі «Грыфоны», другое месца дасталося «Прынёманскім ястрабам», трэцяе — «Мухаўцу».
У першай групе максімальны вынік паказалі «Мядзведзі» — тры перамогі ў трох матчах. Другім фінішаваў «Сокал», трэцім «Спартак».
«Мухавец» у матчы за пятае-шостае месца з лікам 5:8 саступіў «Спартаку». «Прынёманскія ястрабы» за сем секунд да фінальнай сірэны вырвалі перамогу ў «Сокала» — 4:3 і занялі трэцяе месца.
У галоўным фінале сустрэліся сталічныя «Грыфоны» і «Мядзведзі».IMG_9881 IMG_9847 Асноўны час гульні не выявіў пераможцу — 3:3. У авертайме гледачы не ўбачылі закінутых шайб. І толькі ў серыі пасляматчавых булітаў «Грыфоны» адолелі саперніка з лікам 4:3 і сталі пераможцамі турніру.IMG_9818IMG_9380 IMG_9440
Каманда-пераможца і прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі, дыпломамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, асабістымі падарункамі і спецыяльнымі прызамі. Каманды, якія занялі 4-6 месцы, адзначаны прызамі пружанскага грамадскага аб’яднання «Абарона дзяцей Чарнобыля».
Памятныя падарункі атрымалі таксама лепшы варатар, абаронца, нападаючы і бамбардзір. Лепшым варатаром прызнаны наш Ягор Чэрнік. У лепшую пяцёрку турніру ўключаны таксама Ілья Пілюцік.
Мікола АРХУЦІК.
Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *