Четверг, 20 сентября 2018

Мужское рукоделие. Александр Омельянец из Шерешево украшает свой дом и двор

858

Сядзіба Аляксандра Амяльянца вылучаецца сярод іншых у Шарашове. Позіркі цікаўных прыцягваюць не толькі добраўпарадкаванасць, парадак і чысціня на падворку, але і арыгінальныя садовыя фігуры.IMG_7464

Мужчынскімі відамі «рукадзелля» Аляксандр Мікалаевіч заняўся больш дваццаці гадоў таму. Сёння ён прызнаецца, што тады разьба па дрэве стала для яго хутчэй вымушаным заняткам, чым захапленнем.

— Людзям майго пакалення добра запомніўся дэфіцыт, які існаваў у савецкі час, — расказвае майстар. — Іншыя рэчы мала таго што нерэальна было знайсці ў продажы, дык яны яшчэ і аказваліся няякаснымі.IMG_7449

Жадаючы абставіць дом, малады гаспадар узяўся за рубанак, стамеску ды іншыя прылады. Варта  адзначыць, сталярнай справе ніхто не вучыў — усё спасцігалася метадам спроб і памылак. Першая работа — арыгінальны буфет — і сёння знаходзіць прымяненне ва ўтульным доме Амяльянцаў. Разныя трыльяж, крэслы, канапы, лаўкі — па прадметах мэблі можна назіраць, як удасканальвалася майстэрства Аляксандра Мікалаевіча. Бадай, самай арыгінальнай работай сталяра стаў камплект — два стульчыкі і шахматны столік, інкруставаны натуральным мораным дубам.

— «Чорнае дрэва» трапіла ў мае рукі выпадкова, — тлумачыць мужчына. — Невялікі кавалак унікальнага дуба знайшоў у балоце бацька, які ў свой час працаваў лесніком. Вось такое прымяненне я знайшоў гэтаму матэрыялу.IMG_7472

Аляксандр Мікалаевіч сціпла прымяншае арыгінальнасць сваіх работ. Тым не менш зробленая за два дзясяткі гадоў яго рукамі мэбля ўпрыгожвае і інтэр’еры сваякоў.

— Каб навучыцца рабіць такую мэблю, не абавязкова мець нейкія навыкі: дастаткова жадання, уседлівасці і акуратнасці, — лічыць субяседнік.

А нядаўна Аляксандр Анатольевіч прыйшоў да вырабу малых архітэктурных форм з бетону.IMG_7482

— Цэментны раствор, арматура, дрот ды трошкі фантазіі — вось усё, што неабходна для гэтай няхітрай справы, — расказвае гаспадар, праводзячы экскурсію па сваім участку.IMG_7488

Прыкладна за тры гады тут з’явіліся цэлыя кампазіцыі: паляўн ічы з засады цэліцца ў дзіка, сабака сустракае гасцей на падворку, казачны казёл грае на гармоніку…

Марына ВАКУЛЬСКАЯ, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *