Пятница, 25 мая 2018

Жители дома №24 по Пионерской около 20 лет добиваются ремонта

1 205

Назваць дакладны ўзрост двухпавярховага дома №24 па вуліцы Піянерскай у Пружанах цяжка. Але нават калі дапусціць, што старажылы памыляюцца ў сваім меркаванні (карэспандэнту агучылі дату 1920 год), то адназначна гэта даваенная пабудова:   у 1939-м, пры аб‘яднанні Заходняй Беларусі з БССР, дом стаяў. А гэта ўжо сведчыць, што сваё 75-годдзе даўно  адзначыў.IMG_7189

Сёння ў доме, які афіцыйна лічыцца без зручнасцей, дзевяць кватэр, дзве з якіх з падсяленнем — так званыя «камуналкі». Ва ўсіх жыльцоў, акрамя аднаго, пячное ацяпленне. Кладка печаў была зроблена яшчэ за польскім часам і ўмельцаў, якія ведалі асаблівасці іх уладкавання і рамонту, ужо не засталося. Але ж праблема не толькі ў ацяпленні. На фасадзе разбураецца тынкоўка, кавалак яе ледзь не трапіў у дзіця, а сам дом, запэўніваюць жыльцы, небяспечны для пражывання.IMG_7194

У дадатак да ўсяго, гадоў дзесяць таму ў адной з кватэр здарыўся пажар. Так-сяк дах залаталі, але каб тут праводзіўся капрамонт, не згадаюць нават самыя старэйшыя ўласнікі кватэр.IMG_7205

У кабінеты спецыялістаў «Камунальніка» жыльцы пачалі стукацца каля дваццаці гадоў таму. Спачатку вусна прасілі дапамагчы, а ў 2007 годзе звярнуліся да мясцовых уладаў з пісьмовай калектыўнай просьбай. Нярэдка бывалі яны і на прыёмах грамадзян службовымі асобамі. І, здаецца, нават ужо змірыліся з тым, што перыядычна атрымліваюць адпіскі, у якіх гучаць толькі абяцанні, спасылкі на тое, што няма то сродкаў, то тэхнікі, і паведамленні аб перанясенні тэрмінаў рамонту.IMG_7207

Самым актыўным барацьбітом за капрамонт дома стаў Аляксандр Чавусаў. Ён дэманструе стос папер:

— Вось адны з апошніх, дзе нам паведамляюць, што капрамонт запланаваны на вясну 2016 года, а ў наступным значыцца, што з-за адсутнасці сродкаў яго пераносяць на чацвёрты квартал бягучага года.IMG_7208

Людзі чамусьці ўпэўнены, што і  напрыканцы года доўгачаканага рамонту не будзе: маўляў, гэта чарговая адпіска.

— Што крыўдна, — гаворыць Аляксандр Мікалаевіч, — мы выступалі за рамонт двух дамоў — нашага і суседняга. Вось толькі атрымалася, што самі так і сядзім без рамонту, а суседзям, чый дом быў у лепшым стане (рабілася афіцыйнае даследаванне стану будынкаў), пашанцавала.IMG_7214 IMG_7215

Сапраўды, жыхары двухпавярхоўкі №26 цяпер і з вадой, і з каналізацыяй, і з ацяпленнем, і з рамонтам, і з сучаснымі шклопакетамі. А іх суседзі так і чакаюць лепшых часоў. Працуючыя — а ў доме ўсяго чатыры сям’і працаздольнага ўзросту, — стараюцца рабіць рамонты за ўласныя грошы: Чавусавы, напрыклад, памянялі вокны, падвялі ваду і каналізацыю, а іх суседка з другога паверха нават падвяла сабе прыродны газ. Але ж астатнія — пенсіянеры, большасць якіх не мае грошай, каб залатаць дах, які «плача», правесці новую электраправодку замест зманціраванай яшчэ ў польскія часы, памяняць даўно прагніўшыя драўляныя перакрыцці, з-за якіх у адных падлога, а ў другіх столь сталі аб’ектам небяспекі з-за рызыкі абваліцца ў любы момант.IMG_7220

— Ды і чаму мы павінны клапаціцца пра капітальны рамонт дома, калі штомесяц робім належныя адлічэнні «Камунальніку»? — абураюцца людзі.

—Але плацім-плацім, а наш  дом як не бачыў капітальнага рамонту, так, напэўна, яшчэ доўга не ўбачыць…

Марына ВАКУЛЬСКАЯ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Один комментарий

  • Анна

    Меня в этот дом принесли из родильного дома в 1975 году. До 1982 года вся наша семья проживала в нем. Я помню, как папа топил печь, она, кстати, на удивление долго могла держать тепло. Вода в колодце была очень вкусной… Единственное, что весной и в сильный дождь у нас прилично текла крыша, и её никак не могли отремонтировать)) Дом красили в желтый цвет, а вот до кровли так руки ни у кого не дошли))) Я бы отметила, что это здание должно стать памятником архитектуры, если, конечно, до сей поры таковым не является, и должен относятся к объектам культурного наследия.
    Необходимо проведение историко-культурной экспертизы и принятие решения о включении объекта культурного наследия в Единый государственный реестр объектов культурного наследия! Работы по сохранению объекта культурного наследия проводятся на основании разрешения, выданных соответствующим органом охраны объектов культурного наследия и при условии осуществления указанным органом контроля за проведением работ. К проведению работ допускаются юридические лица и индивидуальные предприниматели, имеющие лицензии на осуществление деятельности по реставрации объектов культурного наследия (памятников истории и культуры). Работы проводятся в соответствии с реставрационными нормами и правилами, утверждаемыми федеральным органом охраны объектов культурного наследия.
    Но хочу также уточнить, что проживая в доме, который является объектом культурно-исторического наследия, вы автоматически берете на себя немало обязательств, касающихся содержания и правил эксплуатации данного объекта недвижимости. Если в Белоруссии нет закона, который подразумевает, что власти могут обязать проводить реставрацию и ремонт здания за счет собственных средств». Если здание, в котором вы живете, является памятником архитектуры, то нужно понимать: без согласования здесь нельзя установить даже кондиционер. Чтобы успешно пройти процедуру согласования, жильцы должны обращаться в специальные фирмы. Зачастую стоимость юридических услуг по согласованию перепланировки фасада в связи с установкой кондиционера обходится даже дороже, чем стоил сам кондиционер. Те же трудности ожидают и желающих остеклить балкон или лоджию, т.к. остекление приравнивается к изменению фасада здания, а потому также требует проектного согласования. УДАЧИ ВАМ!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *