Вторник, 23 января 2018

Традиционно в День Конституции молодым пружанцам вручили паспорта в райисполкоме

771


Уручэнне маладым людзям пашпартоў у Дзень Канстытуцыі становіцца традыцыяй у Беларусі. Так было і ў аўторак, 15 сакавіка, у Пружанах. Восем  юнакоў і дзяўчат, вучняў гарадскіх школ, сабраліся ў райвыканкаме, каб ва ўрачыстай абстаноўцы атрымаць галоўны дакумент грамадзяніна краіны.IMG_8571

Іх цёпла павіншаваў з гэтай падзеяй старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч. Міхаіл Мікалаевіч адзначыў, што трымае ў руках дакумент, які абараняе годнасць сумленных людзей. Таму выказаў спадзяванне, што дастойнымі грамадзянамі нашай краіны будуць хлопцы і дзяўчаты, якім  уручыў пашпарты, а таксама менавіта з іх удзелам звязаў перспектыву развіцця Пружаншчыны.IMG_8525

Ад знамянальнай падзеі не засталася ў баку і грамадскасць. Павіншаваць маладых людзей прыйшла дэпутат раённага Савета, член ГА “Белая Русь” Г.В.Каляда.IMG_8483 Ад імя бацькоў, якія ўскладаюць на дзяцей вялікія надзеі, павіншаваў віноўнікаў урачыстасці А.М.Дабрадзей. Разам з віншаваннямі з нагоды атрымання галоўнага дакумента ў жыцці кожнага чалавека, выступоўцы нагадалі маладым людзям,  што разам з дадзенымі правамі ў іх цяпер ёсць і абавязкі, і пажадалі юным грамадзянам краіны поспехаў. У сваю чаргу Любоў Танскіх, якая трымала слова ад школьнікаў,  атрымаўшых пашпарты, адзначыла, што яны пастараюцца быць дастойнымі грамадзянамі.IMG_8567

Святочную абстаноўку дапамаглі стварыць і юныя спевакі, якія падарылі віноўнікам урачыстасці і ўсім прысутным цудоўныя музычныя нумары.

Галіна Каляда, фота Сяргея Талашкевіча.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *