Среда, 19 сентября 2018

Народный мастер Республики Беларусь Мария Кулецкая: «Люблю делать то, что дарит хорошее настроение»

756

З дапамогай папяровых птушачак гукалі вясну наведвальнікі класа роспісу па шкле Палаца культуры. Дзеці пад кіраўніцтвам народнага майстра Беларусі Марыі Кулецкай змайстравалі з паперы гэтых вестуноў вясны і ўспомнілі вясновыя народныя абрады.IMG_8415

Варта адзначыць, што дзеці, якія наведваюць заняткі ў Марыі Мікалаеўны, не толькі вучацца традыцыйнаму народнаму роспісу па шкле, але і аплікацыі з тканіны, саломы, паперы. Тут яны навучыліся таксама вязаць, вышываць, ляпіць гліняныя вырабы, ствараць выцінанкі, плесці паясы… Нярэдка побач з дзецьмі можна ўбачыць на занятках і дарослых, — Марыя Мікалаеўна ахвотна дзеліцца сваім майстэрствам з усімі жадаючымі.

За дзесяць гадоў існавання класа праз яго прайшлі сотні вучняў. Разам са сваім кіраўніком дзеці наведалі бясконцае мноства выстаў, удзельнічалі ў шматлікіх майстар-класах як у нашай краіне, так і за яе межамі. М.М.Кулецкая не толькі нясе народную культуру, увасабляючы гэта ў сваіх работах, але і ўдзельнічае ў навуковых экспедыцыях, даследуючы быт і традыцыі нашых продкаў. А на пытанне, у якой тэхніцы і што найбольш падабаецца ствараць майстру, шчыра адказвае:

— Тое, што дорыць добры настрой.

Дык вось чаму ў работах Марыі Кулецкай такое мноства кветак!

Галіна КАЛЯДА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *