Пятница, 29 марта 2024

Таэквондисты и борцы из Пружан продолжают побеждать на престижных соревнованиях

1 267

Сіламі мераліся ў таэквандо…

З добрымі вынікамі вярнуліся з адкрытага рэспубліканскага турніру па таэквандо выхаванцы Віталя Мадзяліцы. 

Спаборніцтвы праходзілі ў Віцебску і былі прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Турнір сабраў юных спартсменаў з розных краін, тым не менш пружанцы далі дастойны адпор сапернікам. Аляксандр Бойдзіч стаў першым у сваёй вагавай катэгорыі, а яго сястра Паліна заняла другое месца. Яшчэ адзін сярэбраны медаль дастаўся Паўлу Бралко. Уладзіслаў Покала і Уладзіслаў Стрэха заваявалі бронзу.

… і  грэка-рымскай барацьбе

Не менш удала выступілі і нашы барцы на алімпійскіх днях моладзі, што прайшлі ў Брэсце.rEzc_7UHVrw

Першае месца ў вагавай катэгорыі да 50 кг заняў Віктар Шаўчук, пры гэтым юнак выканаў першы дарослы разрад па грэка-рымскай барацьбе. Яшчэ адзін выхаванец  Антона Кемава Дзмітрый Шапавалаў стаў другім у вагавай катэгорыі да 73 кг.jSipu6e_sg03ZUWqAuwvR0

А ў выхадныя спаборніцтвы прымалі Пружаны. На адкрытым першынстве горада выступілі малодшыя спартсмены. Тут першае месца заняў Мікіта Палякоў. Срэбра ўзялі Арсеній Кудака, Раман Найбіч і Кірыл Станкевіч. Уладзіслаў Саханевіч, Кірыл Чатырбок і Аляксандр Ільяшук сталі трэцімі.

Кацярына Пашкевіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *