Суббота, 22 сентября 2018

С лыжными палками — по парку. Учителя СШ №5 освоили скандинавскую ходьбу

867

Напэўна, гараджане ўжо бачылі групу людзей, якая тры разы на тыдзень шпацыруе па пружанскім стадыёне… з лыжнымі палкамі ў руках. Адны глядзяць на іх са здзіўленнем, а іншыя пытаюцца, як далучыцца да гэтага «моднага» віду спорту.

Ужо некалькі месяцаў настаўніцы СШ   №5 пад кіраўніцтвам фізрука Генадзя Ляуты займаюцца вельмі папулярнай сёння ў Еўропе скандынаўскай хадой.        Унікальнасць гэтага віду спорту ў тым, што ён пасуе ўсім. Тут няма рэзкіх рухаў і празмерных нагрузак. Хадзіць з “нордзікамі” (так называюцца спецыяльныя палкі) можна ў любым узросце!IMG_6621

— Упершыню я ўбачыла гэты занятак, калі адпачывала ў санаторыі, — расказвае завуч школы Святлана Макаед. – Такі спосаб актыўнага адпачынку мяне зацікавіў, я прачытала шмат інфармацыі па тэме і знайшла аднадумцаў сярод калег. Хада трымае нас у тонусе, паляпшае фізічны стан і ўзнімае настрой. Асабліва прыемна тое, што заняткі праходзяць на свежым паветры. Ды і дзецям мы падаем выдатны прыклад. Цяпер факультатыў па здароваму ладу жыцця можна падмацоўваць і ведамі са сваёй практыкі.IMG_6603

Пры ўсёй бачнай прастаце, у скандыўскай хады свая тэхналогія. Таму кожны занятак пачынаецца са спецыяльнай размінкі, якую праводзіць Генадзь Мечыслававіч. Настаўнік фізкультуры авалодаў тэхнікай скандынаўскай  хады ў Санкт-Пецярбургу, “ходзіць” і ён сам, і яго жонка.

А наогул увесь свет падхапіў ідэю ад фінскіх лыжнікаў, якія пры адсутнасці снегу выходзілі на трэніроўкі толькі з палкамі. Так што пры адсутнасці нордзікаў можна займацца і са звычайнымі лыжнымі палкамі.

Чым скандынаўская хада адрозніваецца ад простай прагулкі, спытаеце вы? Адкажам.

Палкі дапамагаюць разгрузіць арганізм ад значнай часткі ўласнай вагі, гэта вызваляе ад дадатковай нагрузкі паяснічны аддзел пазваночніка і суставы ног. Дзякуючы тым жа палкам спіна застаецца прамой, фарміруецца правільны мышачны карсет, які ў сваю чаргу здымае нагрузку з міжпазваночных дыскаў. Працуюць адначасова верхняя і ніжняя часткі цела, што спрыяе трэніроўцы каля 90% мышц (для параўнання: бег — 65%, веласіпед — 42%, плаванне — 45%).  Задзейнічаны ўсе сістэмы і органы. Нагрузка на мышачную сістэму ўзрастае на 45% у параўнанні са звычайнай хадой. Гэта павышае спажыванне кіслароду. Галоўнае, не забываць пра правільную тэхніку.

Дарэчы, тэхніцы навучаць настаўнікі, а таксама з задавальненнем прымуць да сябе ў каманду. У групы энтузіястаў вялікія планы і шмат задумак! Далучыцца да іх можна ў 7 гадзін вечара па панядзелках, серадах і пятніцах. Заняткі праходзяць на гарадскім стадыёне.

Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *