Понедельник, 24 сентября 2018

Месячник помощи одиноким старикам начнётся 8 мая в Пружанах

912

Адрасы клопату — адзінокія людзі.  Месячнік пад такім дэвізам                  з 8 мая па 1 чэрвеня праводзіць рэспубліканскае таварыства Чырвонага Крыжа.

У рамках яго шэраг мерапрыемстваў запланавала і раённая арганізацыя. Будзе аказана дапамога ветэранам і адзінокім састарэлым у добраўпарадкаванні дамоў і двароў. З адпаведнай місіяй валанцёры наведаюць і бальніцу сястрынскага догляду ў Сухопалі. Будуць збірацца добраахвотныя ахвяраванні ў дапамогу дзецям-інвалідам, для чаго ў аддзяленні «Беларусбанка» па вуліцы Савецкай устаноўлены спецыяльныя скрынкі.
Старшыня раённага таварыства Людміла Лелікоўская мяркуе таксама правесці мерапрыемствы па прапагандзе здаровага ладу жыцця і прынцыпаў міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

Ганна Хадаровіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *