Пятница, 21 сентября 2018

Сводка происшествий: от разбитого градусника до педофилии

1 711

101
— Дзявятага сакавіка трывожны выклік паступіў з адной шматпавярхоўкі ў горадзе: у кватэры быў пабіты ртутны градуснік. Падраздзяленне МНС выканала дэмеркурызацыю памяшкання.gradus_38
— Днём 13 сакавіка пажар здарыўся ў вёсцы Аранчыцы, дзе з-за кароткага замыкання тэлевізара загарэўся жылы дом. Агонь амаль поўнасцю знішчыў будынак, пашкоджана хатняя маёмасць.

102
— Падчас расследавання крымінальнай справы, узбуджанай напрыканцы лютага ў дачыненні да непрацуючага жыхара в.Загор’е за крадзеж маёмасці, быў выкрыты крадзеж у лістападзе 2015 года, ва ўчыненні якога падазраецца яшчэ адзін непрацуючы жыхар в.Круглае: тады ў доме ў той жа вёсцы, які належыць пенсіянерцы з Брэста, зніклі чыгунная пліта і электраінструмент на 600 тысяч рублёў. Таксама было ўстаноўлена, што ён жа абрабаваў у в.Круглае яшчэ адзін дом, належачы жыхару г.Брэста, украўшы 30 метраў правадоў на суму 165 тысяч рублёў.
— 22 лютага ў дачыненне да жыхара в.Мурава пракуратурай раёна была ўзбуджана крымінальная справа за нанясенне цялесных пашкоджанняў непаўналетняй: мужчына ў стане алкагольнага ап’янення ўдарыў дзяўчыну малатком па галаве.
— Першага сакавіка Свіслацкім РАУС былі затрыманы двое непрацуючых жыхароў Гродзенскай вобласці, якія падазраюцца ў крадзяжы 20 лютага ў в.Радзецк, калі ў мясцовай жыхаркі з незачыненага хлява знік металалом на амаль 200 тысяч рублёў. Таксама яны прызналіся, што ўкралі з незачыненага хлява жыхаркі той жа вёскі 20 літраў бензіну.
— У той жа дзень да крымінальнай адказнасці быў прыцягнуты непрацуючы жыхар в.Бельчыцы, які з 2007 года ўчыняў гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да малалетняга.
— Таксама першага сакавіка распачата крымінальная справа ў дачыненне да непрацуючага жыхара в.Чапялі, які абвінавачваецца ў падпале 28 лютага дома і хлява ў в.Купічы, які належыць жыхарцы г.Пружаны. Раней мужчына ўжо быў асуджаны за наўмыснае пашкоджанне маёмасці. Зараз падпальшчык затрыманы.
— Трэцяга сакавіка супрацоўнікамі ДАІ і аддзялення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю быў затрыманы на вуліцы Жукава аўтамабіль, якім кіраваў жыхар г.Мінска: у машыне былі 27 адзінак сельгасінвентару на суму звыш 26 мільёнаў рублёў без суправаджальных дакументаў. Тавар забраны, праводзіцца праверка.
— Шостага сакавіка ў РАУС звярнуўся жыхар в.Слабудка, у якога ў снежні мінулага года невядомы з кватэры ўкраў 440 тысяч рублёў. У крадзяжы падазраецца нідзе не працуючы гараджанін, які быў затрыманы за раней учынены крадзеж.
— Восьмага сакавіка з заявай у райаддзел міліцыі звярнуўся гараджанін, у якога быў абрабаваны гараж у двары належачага пацярпелага дома ў в.Куплін: невядомыя злодзеі знялі дзверы з завесаў і вынеслі каністры з 60 літрамі бензіну.
— Дзявятага сакавіка было ўстаноўлена, хто ў снежні мінулага года ўкраў металалом са двара дома жыхара в.Сланімцы. пабагацець такім чынам вырашылі жыхар Гродзенскай вобласці і раней судзімы жыхар в.Сілічы. З абодвух узята падпіска аб нявыездзе.
— У той жа дзень па дапамога ў дзяжурную часць звярнуўся жыхар в.Лінова, у якога з дому зніклі чатыры тысячы долараў ЗША. Было ўстаноўлена, што валюту прыхапіла прыёмная дачка, у якой знайшлі трэць ад украдзенай сумы грошай.
— 10 сакавіка ахвярай злодзеяў стаў жыхар в.Клепачы, у якога ад свінакомплекса быў угнаны аўтамабіль. Было ўстаноўлена, што крадзеж машыны ўчыніў нідзе непрацуючы і раней судзімы непаўналетні жыхар той жа вёскі.
— У той жа дзень па дапамогу да міліцыянераў звярнулася жыхарка в.Ласасін, з дому якой невядомы прыхапіў дзве бензапілы і бензакасу на суму амаль 3,5 мільёна рублёў. Асоба злодзея пакуль устанаўліваецца.
— 11 сакавіка былі зарэгістраваны адразу два крадзяжы веласіпедаў. Без транспарта засталіся жыхаркі в.Новыя Засімавічы і г.п.Ружаны: у першым выпадку веласіпед увялі ад пад’езда дома, у другім — з незачыненага хлява.

У райаддзеле Следчага камітэта:
— Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, супрацоўнікамі аддзела з пачатку сакавіка былі ўзбуджаны 18 крымінальных спраў.
— Непрыемным падарункам для жыхаркі г.п.Ружаны стала ўзбуджаная ў дачыненні да жанчыны крымінальная справа. Супрацоўнікі праваахоўных органаў зацікавіліся паходжаннем рэзаных траўм, з якімі да медыкаў звярнуўся вечарам сёмага сакавіка жыхар пасёлка. З яго слоў было ўстаноўлена, што рану яму прычыніла ў стане алкагольнага ап’янення жонка падчас сямейнага скандалу. Цяпер жанчыне, згодна з ч.1 арт.147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

  • Коля Лукашенко

    Так противно читать эти сводки с суммами краж в 165 тысяч рублёу! Ловите реальных бандитов, которые воруют миллиардами, которых все знают, а не алкашей, которым жрать нечего!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Andrewamg

    У нас кто крадет миллиарды не вор а бизнесмен

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sralee Muhee

    Коля Лукашенко, ты на кого это намекаешь, а-а-а? 😀 😀 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Ирина

    Пару-тройку реальных бизнесменов на днях как раз прикрыли. А вот интересно, ребята, если к вам в дом залезет алкаш, вы его покормите и денег с собой дадите?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sralee Muhee

    Их прикрыли из-за того, чтобы народ отвлечь от реальных проблем, среди которых нищенские зарплаты, в частности, а также безработицы в мелких городах… Ну и так далее… Неужели это непонятно?
    Тоже самое и про «от балды»: жировки выросли в два раза, Бацька стукнул по столу, мол, что за хрень? Жировки уменmшились процентов на 20… И все довольны! 😀 😀 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *