Суббота, 20 января 2018

На улице Виноградова при пожаре погибли бабушка и 30-летний внук

912

Трагедыя на Вінаградава1382678612_pogar
Вечарам сёмага сакавіка трывожны выклік паступіў з вуліцы Вінаградава, дзе суседзі заўважылі пажар ў двухкватэрным доме, у адной палове якога пражывалі 87-гадовая бабуля разам з унукам. па прыезду пажарныя адзначылі толькі задымленне ў адным з пакояў, дзе імі былі знойдзены целы загінуўшых жыльцоў. Агнём пашкоджаны толькі пасцельныя прыналежнасці і падлога вакол аднаго з ложкаў, побач з якім знайшлі цела 30-гадовага ўнука. Састарэлая жанчына загінула ў сваім ложку. Па факту гібелі двух людзей зараз вядзецца следства, мяркуемая прычына здарэння — неасцярожнасць пры курэнні з боку мужчыны, які раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, да дня гібелі нідзе не працаваў і знаходзіўся на ўліку ў праваахоўных органах за асацыяльныя паводзіны і як кандыдат на накіраванне на прымусовае лячэнне ў лячэбна-працоўным прафілакторыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *