Суббота, 16 декабря 2017

Место культурного отдыха «Сан-Ремо», или Что получается, когда мечтаешь об Италии

2 245

Пра Італію Ала Варона марыла заўсёды. Аднак пабываць у гэтай казачнай, як здавалася, краіне ёй не ўдалося. Але сваю мару ўсё ж ажыццявіла – адкрыла ў Пружанах кафэ “Сан-Рэма”. Цяпер з думкамі пра гэты сонечны горад з такой назвай усемагчымы італьянскі каларыт укладае гаспадыня ў сваё “Сан-Рэма”.IMG_4820

— Дызайн і ўсе задумкі, якія ўдалося ажыццявіць у кафэ, — расказвае Ала Уладзіміраўна, — мае. Імкнулася, каб тут усё было па-дамашняму і, мяркуючы па водгуках, гэта атрымалася.

Утульнасць, прыгажосць, ветлівасць персаналу і асалоду, у прыватнасці, ад французскай музыкі, якая тут часта гучыць, адзначалі ўсе наведвальнікі, да якіх давялося звярнуцца ў кафэ. І сапраўды: сузіранне таго ж элегантнага букеціка кветак каля барнай стойкі і нават яркага папугая, надзвычай падобнага да сапраўднага, схілялі да задушэўнай гутаркі.

Пра наведвальнікаў кафэ, якое ўжо набыло славу культурнай установы, варта сказаць асобна. Найчасцей маладыя людзі, якія ведаюць толк у піцы (варта адзначыць, што ў “Сан-Рэма” выпякаюць ажно чатырнаццаць відаў гэтай папулярнай стравы), часта сядзяць у кафэ за ўсемагчымымі гаджэтамі, — Wi-Fi тут бясплатны. А сапраўдныя гурманы, якія разбіраюцца, напрыклад, у добрым віне, могуць правесці ў кафэ цэлы вечар пад такую ж музыку. А нядаўна, на Дзень закаханых, давялося зачароўвацца і такім мілым відовішчам: разам з пярсцёнкам малады чалавек прапанаваў сваёй каханай руку і сэрца. Бясспрэчна, тое, што гэта адбылося ў “Сан-Рэма”, яны запомняць назаўсёды.IMG_4826

Прынцып гаспадыні кафэ: “Не — “саўдэпаўскім” стандартам!” асабліва яскрава адлюстроўваецца ў меню гэтай установы. Адных толькі гарачых страў прапануюць тут каля двух дзясяткаў, а яшчэ – адметныя салаты і супы, якія ў Пружанах можна пакаштаваць толькі ў гэтым кафэ. Напрыклад, украінскі боршч з пампушкамі, “дамашнія” пельмені, блінчыкі з яблыкамі альбо “факача”, што падаецца замест хлеба, набылі нават пастаянных кліентаў. Вядома ж, толькі пад прыемным уражаннем застаюцца кліенты кафэ ад панакоты, цірамісу, ролаў. А чаго толькі варты смак пасты — лазання, карбанара, баланьезе…

Да Дня жанчын асвоілі тут нават сушы. А індывідуальныя заказы на выраб тортаў прымалі ў “Сан-Рэма” яшчэ задоўга да 8 Сакавіка – іх надзвычайны смак пружанцы ацанілі амаль год таму, калі і было адкрыта кафэ.

Наведвальнікі з іншых гарадоў, уключаючы расіян, кухню гэтага кафэ наогул называюць “высокай”. Усё: ад дэсертаў да разнастайных мясных страў, — тут гатуюць выключна повары кафэ, прынцыпова ігнаруючы разнастайны фастфуд. Па заказе кліентаў тут, напрыклад, толькі каву могуць зварыць пяці відаў, не кажучы пра іншыя гарачыя напоі. І, што важна, проста не бывае выпадкаў, каб не быў выкананы заказ наведвальніка.

— Тое, што ёсць у меню, — зазначае Ала Уладзіміраўна Варона, — ёсць і ў наяўнасці. І галоўнае — прывабна аформлена і заўсёды смачна прыгатавана. Нездарма нашы кліенты называюць кафэ месцам прыгожага адпачынку. І мы надзвычай беражліва ставімся да гэтага, з радасцю чакаючы наведвальнікаў з 11 гадзін раніцы да позняга вечара штодня.

Галіна Каляда. Фота аўтара.

3 комментариев

  • Виктория

    Владельцы молодцы, развивают инфраструктуру города. Однако принцип отрицания совдеповских стандартов работает, видимо, только в присутствии хозяйки. Конечно, лучше, чем ничего, но когда официантка на замечание о шатающейся на столе тарелке отвечает: «Какая есть» , это вовсе не на пользу репутации заведения. Хочется верить, что современные стандарты ведения дел в сфере услуг лицом к клиенту очень скоро закрепятся в Сан-Ремо.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Ирина

    В восторге от заведения!!Лучшее место в городе.Приезжая в родной город обязательно посещаю кафе!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Алекс

    Все нравится ……импонирует отсутствие шумных компаний, лучшее место такого назначения в городе…….НО к сожалению постоянно пересолены многие блюда, в Италии так не солят…иначе зачем на столе солонки? Это огорчает. Повару делали замечание уже раз 10….просто больше пойти некуда…..Посиделки — это мрак и цены сделали сейчас вообще никак не соответствующие цена+качество….Хотя мне показалось, что Сан Ремо летом подорожало……есть вопросы…..окрошка 3,50 на кефире….однако…..и причем в окрошке курица…тоже вопрос.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *