Суббота, 22 сентября 2018

4 марта — День милиции. К празднику мы подготовили интервью с новым начальником и фоторепортаж

2 012

Напрыканцы мінулага года раённы аддзел унутраных спраў узначаліў палкоўнік А.В.ГУК, якому не трэба было знаёміцца з асаблівасцямі службы ў Пружанах, бо менавіта тут пачынаўся яго шлях у праваахоўныя органы. Але цяпер ён адказвае за работу не асобнага падраздзялення, а ўсёй пружанскай міліцыі.IMG_6803

— Аляксандр Васільевіч, на Ваш погляд, ці можна назваць дзейнасць пружанскай міліцыі паспяховай у сэнсе абароны правоў і інтарэсаў грамадзян? У чым бачыце рэзервы для далейшага ўдасканалення?

— Ацэньваючы вынікі за мінулы год, адзначу, што ў дзейнасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў ёсць устойлівая станоўчая дынаміка. Мяркуйце самі: згодна з леташняй статыстыкай, колькасць крымінальных спраў і зарэгістраваных супрацьпраўных дзеянняў павялічылася, але, калі аналізаваць у разрэзе, то прырост далі так званыя сацыяльныя злачынствы — нязначныя крадзяжы і невыкананне бацькоўскіх абавязкаў па выплаце аліментаў. Па астатніх пунктах (асабліва цяжкіх замахах на жыццё і здароўе грамадзян) назіраецца зніжэнне. Варта ўлічыць, што злачынства пачынаецца з першага кроку — сумеснага распіцця спіртных напояў, сваркі з жонкай, кіравання аўтамабілем у нецвярозым стане і г.д., а значыць, на самым пачатку можна спыніць супрацьпраўныя дзеянні, не дапускаць, каб яны закранулі іншых людзей. Што мы і робім.

Наладжаны механізм барацьбы з алкагалізацыяй насельніцтва, у выніку больш спакойна адчуваюць сябе людзі падчас масавых святкаванняў, стала менш выпадкаў атручвання сурагатамі. Бясспрэчна, што большасць злачынстваў учыняюцца з-за гарэлкі або ў стане алкагольнага ап’янення. І над прафілактыкай гэтага нам таксама трэба працаваць.

— Папярэджанне злачынстваў патрабуе значна менш грошай, чым ліквідацыя іх наступстваў, устанаўленне справядлівасці. У якіх кірунках неабходна палепшыць прафілактычную працу праваахоўных органаў?

— Патрабуе ўдасканалення праца са зваротамі грамадзян. Бо для каго мы працуем? Для людзей. Аператыўнасць рэагавання дазваляе яшчэ ў самым пачатку пазбягаць негатыўнага развіцця падзей. У якасці прыкладу можна прывесці работу інспектараў ДАІ, прафілактычныя мерапрыемствы якіх дазволілі пазбегнуць у мінулым годзе гібелі людзей.

Супрацоўнікі і кіраўніцтва РАУС рэгулярна праводзяць гутаркі ў працоўных калектывах, на сельскіх сходах, ва ўстановах адукацыі. Нагадваем, наколькі адміністрацыйнае пакаранне ў выпадку парушэння закона людзьмі можа ўдарыць па іх кашальку. Вядзем і завочную агітацыю, распаўсюджваючы лістоўкі з адпаведнай інфармацыяй. Усё гэта робіцца для таго, каб чалавек ведаў, як сябе правільна паводзіць і якія наступствы яго неправамерных дзеянняў.

— Аляксандр Васільевіч, негатыўныя падзеі на межах рэспублікі спрыяюць актыўнай міграцыі нашых суседзяў. Але ж зрываюцца з месца не толькі добрасумленныя грамадзяне, едуць і тыя, хто мяркуе зарабіць супрацьпраўнымі дзеяннямі.

— Сапраўды, гэта для нас адна з асноўных крыніц галаўнога болю, бо трэба пільна адсочваць перамяшчэнні такіх асоб па тэрыторыі раёна. На што накіроўваецца работа аддзялення па грамадзянству і міграцыі, участковых інспектараў міліцыі. Актыўна звяртаемся па дапамогу і да жыхароў раёна.

— З году ў год сваё прафесійнае свята міліцыянеры сустракаюць на баявым пасту…

— Сапраўды,  парадную форму змогуць апрануць толькі тыя, хто мае законны выхадны, астатнім давядзецца выязджаць на месцы здарэння, дзяжурыць каля пультаў, ахоўваць спакой грамадзян. Таму хачу пажадаць сваім калегам і падначаленым умення праяўляць найлепшыя дзелавыя, чалавечыя і службовыя якасці. Поспех у нашай дзейнасці залежыць толькі ад прафесіяналізму, ад стаўлення да людзей. Веру, што нам па сілах вырашаць пастаўленыя задачы на карысць роднай краіны і яе жыхароў. Зразумела, пры падтрымцы мясцовай улады і грамадства.

На варце ўчастковыя

У аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі служаць 21 участковы інспектар міліцыі і тры штабныя супрацоўнікі, якія накіроўваюць іх работу. Гэта — адно з падраздзяленняў праваахоўных органаў, якое непасрэдна кантактуе з грамадствам, разглядаючы заявы жыхароў раёна, дапамагаючы ва ўстанаўленні справядлівасці.IMG_6767

Як расказвае начальнік ААПП П.У.Сандрыгайла, абслугоўваючы вёскі і гарадскія кварталы, інспектары кожны дзень сустракаюцца і выслухоўваюць дзясяткі людзей. Летась калектыў участковых папоўніўся пяццю новымі супрацоўнікамі, якім унікнуць ва ўсе нюансы службы дапамагаюць старэйшыя таварышы.

Метадычную дапамогу ўчастковаму інспектару А.А.Матвіенку аказвае начальнік аддзела П.У.Сандрыгайла.IMG_6751

Старшы інспектар В.М.Клімашэвіч, старшы ўчастковы інспектар С.В.Уродніч, участковы інспектар міліцыі Д.В.Фамянюк.

Квартэт прафесіяналаў

У мінулым годзе супрацоўнікі крымінальнага вышуку паставілі своеасаблівы рэкорд па раскрывальнасці, за што начальнік крымінальнай міліцыі і шэраг оперупаўнаважаных быў адзначаны граматамі аблвыканкама і райвыканкама.IMG_6737

НА ЗДЫМКУ: старшы оперупаўнаважаны А.А.Легкашкур, начальнік крымінальнага вышуку С.В.Курмыса, оперупаўнаважаныя С.А.Беланоўскі і М.У.Маразевіч (злева направа).

Адказнасць і дакладнасцьIMG_6770

Група рэжымна-сакрэтнай дзейнасці, нягле дзячы на такую сур’ёзную назву, складаецца з прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва. І нездарма, бо ў такой сферы патрэбна акуратнасць самага вышэйшага ўзроўню, адказнае выкананне адпаведных абавязкаў, што па сілах толькі жанчынам — кіраўніку групы І.А.Гарус і старшаму інспектару Т.М.Зайцавай.

***IMG_6791

Выдатна выконвае абавязкі старшы інспектар групы кадраў маёр міліцыі Іна Васільеўна Шумская.

Гутарыў Алег Сідарэнка. Фота Сяргея Талашкевіча.

3 комментариев

  • Евгений

    Во страна! Одни проводят политику алкоголизации населения, а друге с ней борются. И все за наши деньги))) Прям круговорот)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Алексей

    В нашей милиции, ответственных и грамотных офицеров уже давно почти не видно, на местах одно быдло.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Алексей

    Одна из причин безответственности и безграмотности многих милиционеров — низкий уровень образования, у них есть какое-то образование, но к правоохранительной деятельности оно не имеет никакого отношения.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *