Воскресенье, 27 мая 2018

Золотой сыр и бронзовое масло. Продукция ОАО «Пружанский молочный комбинат» получила высокие награды

1 552

витринаМалочныя тавары, вядомыя спажыўцам пад брэндам «Шчодрая масленіца», экспаніраваліся ў маскоўскім выставачным цэнтры «Экспацэнтр»: у 23-і раз там праходзіла «Прадэкспа-2016» — буйнейшая ў Расіі міжнародная выстава-кірмаш прадуктаў харчавання, напояў і сыравіны для іх вытворчасці, якая ладзіцца пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі і пад патранатам Гандлёва-прамысловай палаты.IMG_6854

У адной з самых прэстыжных выстаў Расіі апошні раз пружанскія сыраробы ўдзельнічалі ў 2013-м. І за гэты час, як аказалася, не страцілі сваіх пазіцый. Таварыства прыняло ўдзел у міжнародным конкурсе «Лепшы прадукт — 2016», які ладзіўся цэнтральнай дэгустацыйнай камісіяй Мінсельгаса Расіі.

— Спаборнічалі малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы як Расійскай Федэрацыі, так і краін-экспарцёраў. Адметна, што асноўная канкурэнтная барацьба за прызавыя месцы разгарнулася сярод удзельнікаў з Беларусі, — расказвае галоўны тэхнолаг ААТ «Пружанскі малочны камбінат» Жана Падалянчык. — Безумоўна, на тэрыторыі Расіі мноства прадпрыемстваў, але, як аказалася, іх узровень перапрацоўкі малака і якасць выпускаемай прадукцыі значна саступаюць суседзям: мяркуйце самі, усе прызавыя месцы ў конкурсе — за беларускай «малочкай».

Вось і ўсе шэсць узораў прадукцыі пад гандлёвым знакам «Шчодрая масленіца», заяўленых на конкурсе, атрымалі высокую адзнаку як спажыўцоў, так і прафесійнага журы. Сыры «Расійскі малады», «Аліса» са смакам адтопленага малака, «Ланбергольд», «Вячэрні Амстэрдам» і «Пружанскі» былі адзначаны залатым медалём, а сметанковае масла «Сялянскае» (72,5% тлустасці) — бронзавым.

Жана Мікалаеўна зазначае:

— Прыемна, што тыя сыраробныя традыцыі, якія захоўваюцца нашым калектывам, лічацца лепшымі. Нават традыцыйны на постсавецкай прасторы «Расійскі» сыр. Хаця і масла ў нас адно з лепшых, возьмемся за паляпшэнне яго смакавых якасцей, каб у наступны раз прывезці золата.переговоры 2 переговоры

Выстава аказалася ўдалай і для маркетынгавай службы таварыства: вынікамі перагавораў, праведзеных на «Прадэкспа-2016», стане пашырэнне рынкаў збыту. Паводле заключаных кантрактаў, у бліжэйшы час прадукцыя ААТ «Пружанскі малочны камбінат», акрамя Расіі, пачне экспарціравацца на рынкі Казахстана і Кіргізіі.

Марына Вакульская.

3 комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *