Суббота, 20 января 2018

В гимназии появился современный компьютерный класс. Финансирование проекта шло из областного бюджета

680

Новы камп’ютарны клас, які адпавядае ўсім сучасным стандартам, з’явіўся ў гімназіі. Адметна, што гэта адзіны такі клас на Пружаншчыне, фінансаванне якога вялося з абласнога бюджэту.IMG_5787

Быццам прадбачачы такі падарунак уладаў, яшчэ летам у гімназіі  зрабілі комплексны рамонт кабінета інфарматыкі. А  перад новым годам па распараджэнні ўпраўлення адукацыі аблвыканкама сучаснае камп’ютарнае абсталяванне прыбыло ў гэтую навучальную ўстанову. Цяпер будучыя інфарматыкі з захапленнем асвойваюць на ім новыя камп’ютарныя праграмы. Таму дзесяць новенькіх камп’ютараў для вучняў і адзін – з прынтарам, сканерам, вэб-камерай для настаўніка, а таксама мультымедыйная ўстаноўка зараз амаль што не выключаюцца.

— На новых камп’ютарах, — не хавае свайго задавальнення дырэктар гімназіі А.К.Момлік, — устаноўлена ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне. Наогул,  камп’ютарны клас, на абсталяванне якога было выдаткавана каля 160 мільёнаў рублёў, па праву можа стаць адметнасцю нашай навучальнай установы. І за гэта мы надзвычай удзячны ўсім службовым асобам як у раёне, так і ў вобласці, хто дапамог з яго набыццём.

 

Галіна Каляда. Фота аўтара.  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *