Пятница, 19 апреля 2024

А вы ведаеце, што такое «мянтуз», «кілім» і «лёха»?

2 055

21 лютага ў свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Гэтае свята не вылучаецца пышнымі урачыстасцямі, але так неабходна, асабліва ў тых краінах, дзе на родную мову забываюцца.IMG_6646

У Пружанах Таварыства беларускай мовы наладзіла цікавае мерапрыемства ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”: вызначалі, хто лепш валодае родным словам вучні СШ №5 і гімназіі. Абедзве навучальныя ўстановы прадстаўлялі па тры дзяўчынкі – пераможцы і прызёры алімпіяд.

На пачатку вядучая Ларыса Жаўнярчук папярэдзіла, што заданні ўдзельніц чакаюць не складаныя, хутчэй — вясёлыя.IMG_6652

Дзяўчынкам давялося перакладаць словы і фразеалагізмы, адгадваць аўтараў беларускіх песень і паэтычных радкоў і нават самім складаць чатырохрадкоўе.

Адно  з самых цікавых, на мой погляд, заданняў прапанавала супрацоўніца музея Наталля Пракаповіч. Наталля Сяргееўна апісвала словамі прадмет ужытку нашых продкаў, пасля правільнага адказу ўдзельнікі маглі азнаёміцца з ім.IMG_6628

Здавалася, у пачатку гульні лідарства захапілі гімназісткі, але конкурс за конкурсам вучаніцы СШ №5 дагналі і крышачку абагналі іх. Па рашэнні кампетэнтнага журы ў складзе старшыні раённай рады Таварыства беларускай мовы Тарэзы Жэгалавай, былой супрацоўніцы “Раённых будняў” Ганны Хадаровіч і паэта Міколы Папекі менавіта вучаніцы СШ №5 і былі прызнаны пераможцамі.

У перапынках паміж конкурсамі беларускія вершы чыталі вучні, якія прыйшлі падтрымаць сваю каманду. Сярод абраных імі твораў былі вершы класікаў і зямлячкі Ніны Дыдышка. Дарэчы, Ніна Васільеўна і сама выступіла на мерапрыемстве.IMG_6664

Удзельніцы каманд і актыўныя гледачы атрымалі падарункі ад спонсараў, а абсалютна ўсе госці (а іх было не мала!) пачастава-ліся прыгожым і смачным караваем, які для мерапрыемства спяклі пружанскія кандытары.

Кацярына Пашкевіч, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

3 комментариев

  • Мыкола

    У мове няма слова «лёха» (хіба што чувак Лёха), а толькі -лёх і лёхі!)
    Вучыце мову, спадарства!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Рекс

    А гугл-переводчик говорит, что есть.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Margo

    А новы арфаграфічны слоўнік дапускае два варыянты — лёх і лёха.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *