Четверг, 24 мая 2018

Ружанская мебельная фабрика: программы развития нет, есть программа выживания

2 729

Сход калектыву работнікаў Ружанскай мэблевай фабрыкі стаў своеасаблівым працягам прыёму грамадзян, які незадоўга да гэтага праводзіў у пасёлку старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч. Тады да кіраўніка раёна звярнуліся прадстаўнікі працоўнага калектыву з набалелымі пытаннямі, асноўнае з якіх, як сцвярджалі людзі, – магчымае закрыццё прадпрыемства.IMG_4719

Каб канчаткова праясніць сітуацыю і данесці дакладную інфармацыю да работнікаў фабрыкі, было прынята рашэнне сустрэцца з імі кіраўніцтву раёна і прадстаўнікам ААТ “Івацэвічдрэў”, якое з’яўляецца заснавальнікам УВП “Ружанская мэблевая фабрыка”. І такі сход з удзелам старшыні райвыканкама М.М.Крэйдзіча, яго намесніка В.М.Зубко і генеральнага дырэктара ААТ “Івацэвічдрэў” У.Э.Шульгі  адбыўся ў Ружанах у мінулую пятніцу.

Адказваючы на пытанне работніцы фабрыкі, якая пацікавілася перспектывамі развіцця прадпрыемства, генеральны дырэктар  адразу зазначыў:

— Праграмы развіцця прадпрыемства няма. Ёсць праграма выратавання і выжывання.

Не ўтойваючы свайго незадавальнення становішчам спраў на мэблевай фабрыцы, генеральны дырэктар найперш гаварыў аб 12 мільярдах рублёў – менавіта на такую суму ацэнена нерэалізаваная прадукцыя, якая чакае свайго часу на складах.

А таксама пра якасць і асартымент выпускаемай у Ружанах мэблі, з нагоды чаго У.Э.Шульга сам задаваўся пытаннем: “Для каго і дзеля чаго вы выпускаеце прадукцыю, якая не карыстаецца попытам?”.IMG_4715

Але ж свае аргументы ёсць і ў кіраўніцтва фабрыкі. Як было слушна заўважана, запазычанасці па зарплаце, энергарэсурсах і падатках тут практычна не было. На думку работнікаў фабрыкі, прадпрыемства функцыянавала нармальна. За мінулы год, напрыклад, тут было выпушчана прадукцыі на 42,5 мільярда рублёў. Мэбля на суму 34 мільярда рублёў была адгружана, з якой большасць пайшла на экспарт. Сапраўды, з улікам выпушчанай мэблі ўжо сёлета нерэалізаванай прадукцыі застаецца амаль на 12 мільярдаў рублёў.

Адной з прычын такога становішча на фабрыцы называюць немагчымасць выезду дырэктара за мяжу, каб знайсці рынкі збыту ружанскай мэблі. Заснавальнік жа, з-за якога дырэктар застаецца невыязным, у наладжванне такіх кантактаў не верыць і, як стала вядома са слоў генеральнага дырэктара, цяпер такая дзейнасць будзе ўскладзена выключна на спецыялістаў “Івацэвічдрэў”.

Аднак у тое, што ўдасца рэалізаваць ружанскую прадукцыю калегам з Івацэвічаў, у пасёлку таксама вераць слаба. Бо сумесная работа паміж івацэвіцкімі і ружанскімі мэбельшчыкамі так і не наладзілася. Дарэчы, гэта, выступаючы на сходзе, прызнаў і сам У.Э.Шульга. А намеснік старшыні райвыканкама В.М.Зубко нават папракнуў госця, засяродзіўшы ўвагу на тым, што на фабрыцы наогул не памятаюць выпадка, калі б сюды прыязджалі спецыялісты “Івацэвічдрэў”.

— І чаму яны раней не дапамагалі распрацоўваць новыя ўзоры мэблі і знаходзіць рынкі збыту? – гэтыя пытанні Вячаслава Мікалаевіча так і засталіся без адказу…

У якасці  выйсця са складанага становішча, у якім апынулася Ружанская мэблевая фабрыка, намеснік старшыні райвыканкама наогул прапанаваў яе выхад з падначалення ААТ “Івацэвічдрэў”. Аднак такая прапанова сустрэла толькі катэгарычны пратэст з боку генеральнага дырэктара акцыянернага таварыства.

— Ніякіх рэарганізацый не будзе, — заявіў У.Э.Шульга. – Трэба думаць, як будзем выжываць, каб захаваць калектыў і навесці на прадпрыемстве парадак. Па сваім кошце прадукцыя павінна быць даступнай шырокаму колу спажыўцоў і выпускаць яе павінны сапраўдныя прафесіяналы.

Аднак тут жа Уладзімір Эдвардавіч даў зразумець, што давядзецца развітацца з пенсіянерамі і “лішнімі” кіраўнікамі. “На пяць рабочых – адзін начальнік, як было раней, цяпер не будзе”, — зазначыў ён. І тут жа выказаў свой намер задаволіць просьбу дырэктара В.М.Сідоранкі, які пажадаў пакінуць кіраўніцтва фабрыкай па ўласным жаданні, нягледзячы на тое, што  некаторыя работнікі прасілі яго гэтага не рабіць. Больш таго, генеральны дырэктар нават агучыў кандыдатуру спецыяліста, якая неўзабаве можа прыступіць да выканання абавязкаў дырэктара Ружанскай мэблевай фабрыкі. Падчас дыскусіі сваё меркаванне з нагоды становішча на прадпрыемстве агучыў старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч:

— Галоўнае, каб людзі былі забяспечаны работай, — сказаў ён і сарваў апладысменты прысутных работнікаў.

Была закранута на сходзе і праблема забеспячэння работай Шарашоўскага ўчастка. З гэтай нагоды У.Э.Шульга прызнаўся, што пытанне па Шарашове застаецца яшчэ больш складаным, чым па Ружанах. Бліжэйшыя два-тры месяцы швачкі, якія працуюць там, будуць забяспечаны работай. Што будзе далей – ідэй няма.

— Аднак Ружанская фабрыка закрыта не будзе і прадоўжыць сваю дзейнасць, — падвёў вынікі сустрэчы генеральны дырэктар ААТ “Івацэвічдрэў”.

Праўда, пакуль ён прапанаваў работнікам пачакаць… На думку гендырэктара, для прадпрыемства выгадней утрымліваць работнікаў дома на дзве трэціх іх тарыфных ставак, чым выпускаць на фабрыцы прадукцыю, якая будзе ляжаць на складзе.

Галіна Каляда. Фота аўтара.

  • Мыкола

    Ещё лет 6-7 назад хотел купить набор мебели… Там спальня шкаф тумба и прочее… Модель на сайте нашёл, приехал в Ружаны, заказал. Сказали дескать такое редко делаем , надо комп перенастроить, ждите. Через месяц послал на лабутены и купил пинскдрев

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мыкола

    Выживайте дальше

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Я в течение всего прошлого года уговаривал Ружанскую мебельную фабрику разместить рекламу по взаимозачету на вполне выгодных условиях: я на весь год размещаю их рекламу на сайте с посещаемостью около 60 тыс. посетителей в месяц, а они за рекламную услугу рассчитываются со мной мебелью. Услуга стоила бы может млн 10, не больше, в общем мне достаточно было бы взять по взаимозачету, например, спальню. А рекламой я их обеспечил бы на весь год. Но безрезультатно, никого убедить не удалось. А теперь читаю, что у них на складах на 12 млд нереализованной продукции! И как это называется? В сталинские времена это назвали бы вредительством и поставили бы к стенке таких менеджеров!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Margo

    Людей — простых работяг — жалко: в посёлке есть люди, которые всей семьёй на фабрике работают. За что им жить? Или куда пойти работать? Как ни крути, мебельная фабрика — в Ружанах одно из градообразующих предприятий, на котором немало рабочих мест.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sralee Muhee

    Александр, там есть менеджеры?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sralee Muhee

    Марго, в цивилизованных странах подобные предприятия закрывают, не моргнув глазом!
    А люди? А люди, захотев жить, будут вертеться… А то привыкли, понимаешь, быть паразитами…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *