Пятница, 25 мая 2018

«Юниор-эрудит клуб» выбрал идеальную пару

801

13 лютага, напярэдадні Дня закаханых, у малой зале Палаца культуры на пасяджэнне сабраліся члены «Юніёр-эрудыт-клуба» — вучні 10-11 класаў гарадскіх школ раёна і гімназіі.IMG_6943

У інтэлектуальным шоу «Ідэальная пара» ўдзел прынялі адзінаццацікласнікі. Варта адзначыць, што мерапрыемства было наладжана пры падтрымцы школ. Журы, у склад якога ўваходзілі настаўнікі, трэба было выбраць самую лепшую пару. Выбар, як высветлілася пазней, аказаўся не з лёгкіх…IMG_6938

Мерапрыемства ўяўляла сабой мноства конкурсаў і заданняў. Так, напрыклад, неабходна было праявіць свае літаратурныя і геаграфічныя веды, паказаць мастацкія і танцавальныя здольнасці, а, згодна з умовамі хатняга задання, нават паэтычныя. Завяршальным стаў конкурс «Сюрпрыз»: тут дзяўчаты паказалі сябе ў тым ліку і ў якасці гаспадынь, падрыхтаваўшы салодкія ласункі.

Пакуль удзельнікі рыхтаваліся да некаторых заданняў, на сцэне са сваімі нумарамі выступілі ўзорны ансамбль танца «Рубікон», салісты Набіль Зарук і Наталля Трус, а таксама ўдзельнікі хору ветэранаў «Чырвоны гваздзік» Тамара Андрайчук і Уладзімір Русакевіч.IMG_6925

Аб’ектыўна падвесці вынікі і вызначыцца з лепшымі стала нялёгкай справай: Алена Нінічук (гімназія) і Максім Дмітруковіч (СШ №5), Уладзіслава Камянюк (СШ №4) і Мікіта Рапейка (СШ №3), Ганна Купраш (СШ №3) і Аляксандр Мікрукоў (СШ №1) — кожная пара аказалася па-свойму таленавітай і эрудыраванай.

А ідэальнай парай прызналі Яўгенію Рус (СШ №1) і Яўгена Сахарука (гімназія).

Усе атрымалі граматы і памятныя падарункі.

Яўгенія Сідар, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *