У райаддзеле Следчага камітэта:
— Як паведаміла начальнік РАСК Н.У.Гурская, супрацоўнікамі аддзела на мінулым тыдні былі ўзбуджаны 13 крымінальных спраў.
— Кожны з нас самастойна прыдумвае сабе хобі, але некаторыя захапленні прыцягваюць увагу праваахоўных органаў. Так адбылося ў гісторыі 30-гадовага нідзе непрацуючага гараджаніна, які на падпітку вырашыў пастраляць з пнеўматычнай вінтоўкі з пятага паверха дома па вуліцы Палескай. Як расказаў малады чалавек, ён страляў у дрэвы і птушак, але чамусьці адна з куль трапіла ў твар мужчыны, які ішоў па тратуары пад вокнамі шматпавярхоўкі. У дачыненні да «снайпера» дзявятага лютага ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.339 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (да 10 гадоў пазбаўлення волі).