Четверг, 18 января 2018

Как обезопасить стариков от пожаров? В ход идут и уговоры, и протоколы

602

Надзвычай важнай у зімовы перыяд старшыня Шаняўскога сельвыканкама называе работу са састарэлымі людзьмі. У сувязі з гэтым асаблівую ўвагу адводзіць пажарнай бяспецы.

—На тэрыторыі сельсавета, — расказвае Сяргей Іванавіч Лапука, — 45 інвалідаў першай і другой груп, 38 адзінока пражываючых грамадзян, налічваецца 20 шматдзетных сем’яў, трое з якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Калі ўлічыць, што пераважная большасць такіх людзей карыстаецца пячным ацяпленнем, а некаторыя наогул фізічна абмежаваныя, вядома ж, выклікае трывогу як бяспека іх здароўя і жыцця, так і навакольных.

Найбольшая  складанасць, як расказалі ў сельвыканкаме, заключаецца ў тым, што адзінокія і нямоглыя састарэлыя людзі ніяк не хочуць пакідаць свае дамы і на зіму пераязджаць да родзічаў ці ў бальніцу сястрынскага догляду. Не так даўно, напрыклад, нямала давялося пераконваць аб неабходнасці пражывання пад наглядам у спецыяльных установах для адзінока пражываючых людзей жанчыну з Шубічаў і мужчыну з Паддубна. Але ж пасля яны толькі дзякавалі за гэта старшыні і работнікам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. IMG_4224

Таму работа назіральнай камісіі па прафілактыцы пажараў у жылым сектары на тэрыторыі сельсавета часта праходзіць вечарам ці раніцай, калі людзі паляць у печы. Падчас аднаго з такіх візітаў старшыня сельвыканкама С.І.Лапука і інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях А.В.Леўлюх нават вымушаны былі скласці на парушальнікаў пажарнай бяспекі пратакол.

Галіна Каляда, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *