Четверг, 20 сентября 2018

4:1. «Пружанские киты» дома обыграли ХК «Кобрин»

695

У мінулыя выхадныя прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату каманд Заходняй аматарскай хакейнай лігі. «Пружанскія кіты» дома гулялі з ХК «Кобрын».

Каманды знаходзяцца на розных полюсах турнірнай табліцы: нашы хакеісты яе ўзначальваюць, а госці — замыкаюць. Але, нягледзячы на гэта, балельшчыкаў сабралася ў Лядовым палацы нямала, паколькі пружанская каманда ўжо даўно не гуляла на сваёй пляцоўцы.киты-кобрин

Роўная барацьба працягвалася толькі першыя дзесяць мінут. Потым нашы хакеісты трывала завалодалі ініцыятывай. У першым перыядзе балельшчыкі ўбачылі дзве закінутыя шайбы (вызначыліся Аляксандр Гараўцоў і Раман Чыжэўскі).

У другім гульнявым адрэзку шайба яшчэ двойчы пабывала ў варотах гасцей. Дубль аформіў Раман Чыжэўскі.

У трэцім перыядзе пайшлі выдаленні. Нашы хакеісты на працягу некалькіх мінут абараняліся ўтрох супраць пяцёркі саперніка. Выдатна гуляў на гэтым адрэзку матча наш варатар Павел Вакула, які неаднойчы зрываў апладысменты гледачоў. А ўвогуле па ходу сустрэчы варатар шмат разоў выручаў каманду, здавалася б, у самых безнадзейных сітуацыях.киты-кобрин1

На што хапіла гасцей, — гэта забіць гол прэстыжу за некалькі мінут да фінальнай сірэны.

Такім чынам, «Пружанскія кіты» атрымалі ўпэўненую перамогу з лікам 4:1.

Лепшымі ігракамі матча ў кожнай з каманд былі прызнаны варатары.

Цяпер пружанскім хакеістам у рэгулярным чэмпіянаце засталося правесці дзве гульні ў гасцях: супраць ХК «Лунінец» і «Гарынь» (Столін).

Вось які выгляд мае цяпер турнірная табліца                                          (набраныя ачкі):

«Пружанскія кіты»            26

«Рысі» (Івацэвічы)                              17

«Сталкер» (Баранавічы)                  16

«Гарынь» (Столін)                             13

ХК «Лунінец»                                       12

«Волат» (Пінск)                                   12

ХК «Кобрын»   6 

Мікола Архуцік, фота Дзмітрыя Міхеева.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *