Понедельник, 22 января 2018

Аквааэробика: оздоровиться, сбросить лишний вес и просто расслабиться

970

Здаўна вядома,  што ніводныя лекі не заменяць фізічныя практыкаванні,             а правільна падабраныя рухі спраўляюцца з шэрагам хвароб не горш за таблеткі. Гэта добра разумеюць жанчыны, якія рэгулярна спяшаюцца на заняткі аквааэробікі, якія праходзяць у Водным палацы. —Асноўная мэта заняткаў аквааэробікай, — расказвае трэнер Марыя Ушакова, — агульнае аздараўленне. Я даю комплекс практыкаванняў, разлічаных на карэкцыю аздараўлення ўсіх органаў і сістэм чалавека, а таксама на нармалізацыю яго псіхалагічнага стану. Нямала і тых, хто наведвае водныя заняткі, каб скінуць вагу. IMG_4210

Па прызнанні трэнера, якая мае не толькі вопыт заняткаў фізічнай культуры, але і практыку агульнай рэабілітацыі (да прыезду з Данецка ў Пружаны працавала ў тым ліку і ў санаторыі), заняткі аквааэробікай лічыць унікальнымі. Яны дапамагаюць вырашаць праблемы з пазваночнікам, трэніруюць сардэчныя мышцы і дыхальную сістэму, наогул працуюць на аздараўленне арганізма комплексна. І хоць супрацьпаказанняў на заняткі  плаваннем не існуе, перш чым прыступіць да аквааэробікі, Марыя Сяргееўна раіць жадаючым усё ж пракансультавацца з урачом. Вада – асяроддзе, якое павялічвае нагрузку.

На заняткі ў басейне пад рытмічную музыку збіраюцца жанчыны рознага ўзросту – ад 25 да 60 з лішкам гадоў. У кожнай свая гісторыя і ўласныя аргументы на карысць аквааэробікі.

Напрыклад, 58-гадовая Таіса шчыра прызнаецца, што зіма дадала ёй лішнія кілаграмы, а заняткі ў басейне дапамагаюць іх пазбавіцца і сустрэць вясну ў належнай форме. Таццяна сказала, што менавіта на занятках аквааэробікай навучылася правільна дыхаць, выконваючы неабходныя практыкаванні.

У некага зніклі болі ў спіне, а нехта наогул толькі на занятках і навучыўся плаваць. (Дарэчы, меркаванне, што аквааэробікай могуць займацца толькі тыя людзі, якія ўмеюць плаваць, абсалютна памылковае.)

А вось Галіна, кажучы пра гэтае прыемнае і карыснае захапленне, выдала коратка:

—Аквааэробіка – гэта настрой, энергія і толькі станоўчыя эмоцыі!

На здымку: заняткі вядзе трэнер па аквааэробіцы Марыя Ушакова.

Галіна Каляда, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *