Лазню ў нас любілі заўсёды, бо, як казалі нашыя продкі: ад цяплосці не баляць косці. Таму ў суботу, 13 лютага, Бярозаўская раённая газета «Маяк» праводзіць ужо ў адзінаццаты раз адкрыты чэмпіянат раёна па спартыўнай саўне.
Удзельнікам – аматарам і прафесіяналам лазні – трэба будзе прайсці тэст на ўстойлівасць да гарачыні: пратрымацца ў парылцы максімальна магчымы час. Пераможца, найбольш загартаваны і цярплівы, атрымае тытул супермэна Бярозаўскай лазні. А тройка прызёраў будзе ўзнагароджана каштоўнымі прызамі.
Умовы спаборніцтваў: тэмпература ў парылцы – 110о С, кожныя 30 секунд на камяні будзе вылівацца 150 г вады. Шапачкі-хустачкі на галаву не апранаць.
Запрашаем таксама паўдзельнічаць у конкурсах на лепшы венік і гарбату для лазні. Акрамя таго, прафесіяналы пакажуць, як правільна парыцца з венікам і рабіць масаж.
Час і месца правядзення чэмпіянату: 13 лютага, лазня на аграсядзібе «Шчодры заяц», в. Селаўшчына. Пачатак у 10.30. Удзел бясплатны. Тэл. для даведак: (8-01643) 2-58-52, 207-71-09 (МТС).
З лёгкай парай!