Вторник, 23 января 2018

10 лет за взяточничество получил бывший директор ОАО «Ружаны-агро»

1 796

Суд Пружанскага раёна прызнаў былога дырэктара ААТ “Ружаны-Агра” вінаватым у хабарніцтве і прыгаварыў да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Вось які каментарый па просьбе рэдакцыі даў з гэтай нагоды старшыня суда раёна У.У.Саўчук:агро

— Былы дырэктар сельгаставарыства В.В.Харута, — расказвае Уладзімір Уладзіміравіч, — прызнаны вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры, які склаў больш 25 тысяч долараў ЗША, за станоўчае рашэнне пытання па набыцці  ва ўласнасць ААТ «Ружаны-Агра» аб’екта нерухомасці, які належаў адной з камерцыйных структур, а таксама за рашэнне пытання аб аплаце паставак кармавых дабавак і ветпрэпаратаў камерцыйным структурам. Ён асуджаны па частках 2 і 3 арт.430 Крымінальнага кодэкса. Па ч.4 арт.210 КК (завалоданне маёмасцю службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў групай асоб па папярэдняй змове ў асабліва буйным памеры) яго апраўдалі па прычыне адсутнасці саставу злачынства.

Па паўторнасці злачынстваў прыгаворам суда былы дырэктар асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Акрамя гэтага, ён на пяць гадоў пазбаўлены права займацца кіраўніцкай дзейнасцю і займаць пасады, звязаныя з улікам, захоўваннем і распараджэннем таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі.

У кошт канфіскацыі маёмасці асуджанага звернуты спагнаныя ў яго грашовыя сумы: звыш  232 тысяч долараў ЗША, 9 тысяч еўра і 730 мільёнаў беларускіх рублёў.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Один комментарий

  • Andrewamg

    А конфискованные деньги отдали хозяйству или направили на поддержание режима

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *