Понедельник, 24 сентября 2018

Заседание райисполкома: не все получилось так, как планировали (+аудио-версия)

890

На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое вёў старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч, былі падведзены  вынікі  сацыяльна-эканамічнага развіцця  раёна за 2015 год, а таксама прааналізавана выкананне праграмы па развіцці жывёлагадоўлі за мінулыя пяць гадоў.рик

Калі меркаваць па канчатковых паказчыках развіцця рэгіёна ў мінулым годзе, агучаных на пасяджэнні, то адназначна вынікае, што 2015-ы, на жаль,  не апраўдаў спадзяванняў на новы крок наперад. Як было падкрэслена ў выступленні начальніка аддзела эканомікі райвыканкама І.Д.Ліхтаровіч, з чатырох мэтавых і двух індыкатыўных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, зацверджаных адпаведным рашэннем раённага Савета дэпутатаў, забяспечана выкананне толькі па адным: тэмп росту экспарту паслуг па арганізацыях раёна без уліку падначаленых рэспубліканскім органам дзяржкіравання склаў 122,1 працэнта пры прагнозе на год 100%.

Не дасягнуты пастаўленыя мэты па такіх паказчыках, як тэмп росту экспарту тавараў (72,6%), прамыя  замежныя інвестыцыі, намінальная сярэднямесячная заработная плата (5640,1 тыс. рублёў пры прагнозе 5825 тыс.), недацягнуў да запланаванага паказчык па энергазберажэнні.

З 8 заданняў, якія былі ўстаноўлены рашэннем райвыканкама на 2015 год, выканана толькі палавіна: запасы гатовай прадукцыі на прапрыемствах да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці; увядзенне ў эксплуатацыю жылля; стварэнне новых мікра- і малых арганізацый; стварэнне суб’ектамі малога прадпрымальніцтва новых рабочых месц. Не выкананы паказчыкі па тэмпах росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі (99,2%),  рознічнага тавараабароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі (99,3%), падрадных работ (76,5%), індэкс фізічнага аб’ёму прамысловай вытворчасці (95,2%).

Безумоўна, на ход выканання  паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна адмоўна паўплывалі крызісныя тэндэнцыі ў сусветнай эканомі-цы, у тым ліку ў  суседніх дзяржавах. Аднак ёсць, на жаль, і нямала пралікаў, якія можна аднесці да неразваротлівасці кіраўніцтва мясцовых арганізацый, няўмення  хутка вырашыць узнікшыя непрадбачаныя сітуацыі. Рашэннем райвыканкама кіраўнікам шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый указана на неапраўданае зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці ў дзеючых цэнах у параўнанні з 2014 годам (ААТ “Пружанскі завод радыёдэталей”, ТАА “Уніформа”, СТАА “Данон Пружаны”, УП “Ружанская мэблевая фабрыка”), на недастатковасць прымаемых мер па недапушчэнні стратнай дзейнасці, невыкананне заданняў па сярэднямесячнай заработнай плаце.

Разам з тым, рашэннем райвыканкама прадугледжаны шэраг канкрэтных мер, накіраваных на больш актыўную дзейнасць кіруючых кадраў раёна  па выкананні заданняў  сёлетняга  года.

Нягледзячы на тое, што апошнім часам у раёне шмат зроблена для павышэння вытворчасці прадукцыі  жывёлагадоўлі, аналіз выканання рэспубліканскай праграмы па развіцці гэтай галіны на 2011 – 2015 гады таксама сведчыць аб шэрагу недапрацовак, асабліва ў пытаннях узнаўлення статка, выхаду цялят. Менавіта гэта ў рэшце рэшт прыводзіць да нестабільнай работы галіны ў некаторых гаспадарках.

У сувязі з гэтым райвыканкам рэкамендуе назіральным саветам  некаторых адкрытых акцыянерных таварыстваў прыняць меры па прыцягненні кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў да дысцыплінарнай адказнасці. І разам з тым заахвоціць матэрыяльна тых, дзякуючы каму ўдалося дасягнуць пэўных поспехаў у жывёлагадоўлі. Сярод такіх, напрыклад, —  галоўны заатэхнік І.К.Захарка, начальнікі комплексаў  В.С. Юрашкевіч і В.П.Гуйдо з ААТ “Агра-Калядзічы”,  намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі С.В.Цыганкоў, начальнікі комплексаў М.І.Пазняк і С.В.Давыдзік з ААТ “Жураўлінае”, галоўны заатэхнік ААТ “Мурава” В.М.Кавелька, начальнік свінаводчага комплексу ААТ “Ружаны-Агра” С.Л.Сіцько,  намеснік дырэктара ААТ “Аранчыцкая птушкафабрыка” А.Г.Ляўчук.

У прысутнасці  прадстаўнікоў  пракуратуры  Брэсцкай вобласці і абласнога ўпраўлення  Міністэрства па надзвычайных сітуацыях на пася-джэнні райвыканкама было разгледжана пытанне аб ухіленні парушэнняў заканадаўства аб абароне правоў дзяцей у няўдалых сем’ях, прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх. Актуальнасць і неабходнасць уключэння гэтага пытання ў парадак дня пасяджэння выклікана і той трагедыяй, якая нядаўна адбылася ў в.Харава, калі ў агні загінулі двое малалетніх дзяцей.

Як сведчаць факты, у раёне далёка не ўсё зроблена для таго, каб падобныя трагедыі не паўтараліся. Падчас разгляду гэтага пытання было адзначана, што  многія суб’екты прафілактыкі правапарушэнняў падыходзяць да сваіх абавязкаў фармальна, без уважлівага вывучэння сітуацый на месцах, адсутнічае дакладная каардынацыя дзеянняў гэтых суб’ектаў.

У прынятым рашэнні райвыканкам намеціў шэраг канкрэтных мер,  у тым ліку накіраваных на ўзмацненне выхаваўчай работы ў няўдалых сем’ях, аснашчэнне домаўладанняў аўтаномнымі супрацьпажарнымі апавяшчальнікамі з вывадам  сігналу на святлогукавое ўстройства ва ўсіх домаўладаннях, дзе пражываюць малалетнія дзеці ці сем’і, дзе ёсць верагоднасць пакідання дзяцей без нагляду дарослых.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *