Понедельник, 22 января 2018

На областном этапе акции «Олимпийское дарование-2015» награждены пять пружанских спортсменов

1 253

На гэтым тыдні ў канферэнц-зале Брэсцкага гарвыканкама прайшоў заключны этап абласной акцыі «Алімпійскае дараванне-2015».1

У мерапрыемстве, арганізаваным Прадстаўніцтвам НАК Рэспублікі Беларусь у Брэсцкай вобласці сумесна з упраўленнем адукацыі аблвыканкама, прынялі ўдзел больш за 100 юных спартсменаў з усіх гарадоў і раёнаў, якія паказалі высокія спартыўныя вынікі на спаборніцтвах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню ў мінулым годзе.

Пружаншчыну на ўрачыстасці прадстаўлялі Мігіц Таццяна, Дыцэвіч Вікторыя, Белавус Анастасія (усе фігурнае катанне), Легкашкур Святлана (плаванне), Покала Уладзіслаў (таэквандо).image-923b4dc777983e7b69395256beefc3ee4bcdd003a6d5e8f4de40a6f72ce98d0a-V

Цырымонія адкрыцця пачалася з дэманстрацыі фільма «Раўненне на алімпійцаў». Гледачам нагадалі аб алімпійцах Брэсцкай вобласці, расказалі аб спартыўных збудаваннях, якія з’яўляюцца базай для падрыхтоўкі спартсменаў.

Юных спартсменаў памятнымі падарункамі і сертыфікатамі ўзнагароджвалі дырэктар Прадстаўніцтва НАК Рэспублікі Беларусь у Брэсцкай вобласці Алена Белаконенка, кіраўнікі ўпраўленняў спорту і турызму вобласці і горада Брэста Мікалай Глушэня і Анатоль Наскоў, пераможцы і прызёры Алімпійскіх гульняў розных гадоў Юлія Несцярэнка (лёгкая атлетыка), Тамара Самахвалава (веславанне акадэмічнае) і Барыс Ісачанка (стральба з лука), чэмпіёны свету Віктар Братчэня (армрэслінг) і Андрэй Шумовіч (гіравы спорт), кіраўнікі спартыўных аб’ектаў вобласці.

Са сцэны гучалі песні, якія праслаўлялі Радзіму і яе спартсменаў.

На здымку: юныя пружанскія спартсмены з атрыманымі сертыфікатамі.

Мікола Архуцік. Фота Ірыны Альшовай. 

3 комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *