Суббота, 22 сентября 2018

Заместитель начальника МТК «Мурава»: «В деревне безработным может быть только ленивый»

858

Лёс чалавека напамінае мазаіку, кожны элемент  якой іграе адметную ролю для цэлага малюнка. Вызначальным момантам можа быць любы крок — ад паспяваемасці за школьнай партай да спазнення на цягнік або аўтобус.

Для Васіля Дрыка такім вызначальным фактарам стала жыццё ў вёсцы, прыклад бацькоў, якія працавалі на зямлі. Таму пасля школы хлопец адразу вырашыў паступаць у Гродзенскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт.Дрык 6

Пасля яго заканчэння, як прызнаецца Васіль Васільевіч, быў такі перыяд, калі пашкадаваў аб выбары і нават думаў вучыцца новай прафесіі.

— Так склалася, што разам з жонкай, з якой мы пазнаёміліся на студэнцкіх занятках, накіраваліся на працу на маю радзіму, на Кобрыншчыну,— успамінае Васіль Васільевіч.— Але там давялося адчуць на сабе, чаму моладзь неахвотна ідзе працаваць у сельскую мясцовасць.

Таму, калі кіраўнік ААТ «Мурава» прапанаваў сям’і Дрыкаў большую заработную плату і асобны дом, не задумваючыся, пагадзіліся на пераезд.

З таго часу мінула два гады, за якія В.В.Дрык зноў паверыў у правільнасць свайго выбару. І нават больш: разам з жонкай будуюць далейшыя планы, звязаныя з Муравай, а таксама і для сваіх дачкі і сына.

Зараз Васіль Васільевіч працуе намеснікам начальніка МТК «Мурава», а жонка тут жа ветфельчарам.

— Спачатку сумняваўся, што сустрэнуць нас тут так, як абяцалі. Аднак так і атрымалася: адразу пераехалі ў новы домік. Пакуль абаграваем яго дровамі, але хутка чакаецца газіфікацыя нашай вёскі, а значыць, умовы жыцця яшчэ палепшацца. Словам, нібыта ў невялікім гарадку.

— Васіль Васільевіч, акрамя даху над галавой чалавека заўсёды клапоціць і матэрыяльны дабрабыт.

— Першыя гады нашага сумеснага жыцця часцяком даводзілася звяртацца па дапамогу да бацькоў, бо грошай катастрафічна не хапала. На сённяшні дзень мая заработная плата складае  каля 6 мільёнаў рублёў, разам з зарплатай жонкі мы поўнасцю сябе забяспечваем, хапае і на падарункі бацькам, цяпер ужо ад нас.

Маючы пэўны вопыт работы ў сельскай мясцовасці, Васіль Дрык не разумее, чаму ў горадзе на ўліку ёсць беспрацоўныя, хаця ў сельскай мясцовасці патрэбны рукі.

— Тлумачыцца гэта проста: складана дабірацца, цяжка працаваць, адсутнічаюць належныя ўмовы працы,— тлумачу я, на што адразу чую зусім іншае меркаванне:

— Гэта звычайна адгаворкі тых, каму не хочацца ўвогуле працаваць, а жыць за нечы кошт, бо ў сельскай мясцовасці беспрацоўным можа быць толькі лянівы.

Так, пагаджуся, што фізічнай працы ў гаспадарцы хапае, напрыклад, у жывёлаводаў, але і атрымліваюць яны па шэсць мільёнаў рублёў і больш. Колькі спецыялістаў у горадзе пахваляцца такімі заробкамі? Прычым работнікі поўнасцю забяспечваюцца камплектам спецвопраткі, а на месца работы дастаўляе людзей спецыяльны транспарт гаспадаркі бясплатна. Шмат такіх магчымасцей у Пружанах?  Меркаваць аб сельскім жыцці па фільмах мінулага стагоддзя сёння памылкова, бо цяперашнія рэаліі кардынальна адрозніваюцца.

Тое ж тычыцца і загружанасці: напрыклад, Васіль Васільевіч дакладна ведае свой графік, у якім ёсць месца і вольнаму часу, і адпачынкам, якія сям’я Дрыкаў праводзіць то ў адных бацькоў, то ў другіх. Маючы машыну, яны часта наведваюць райцэнтр, каб зрабіць пакупкі або проста пагуляць, схадзіць у кіно ці ў Водны палац.

Ці можна аспрэчваць відавочнае?

Алег Сідарэнка. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *