Понедельник, 22 января 2018

Качество воды в Новых Засимовичах, очереди в поликлинике и другие вопросы дежурному корреспонденту

1 022

Лідзія Вітальеўна Доўгун, в.Новыя Засімавічы:

— Вада, якая ў нас цячэ з кранаў, непрыдатна нават для тэхнічных мэт. Ужо даўно вя-дзецца гаворка, што якасць вады палепшыць станцыя абезжалезвання. Нядаўна ў «раёнцы» прачыталі, што з-за вялікага кошту такой станцыі камунальныя службы ізноў адкладваюць яе будаўніцтва. Раней у ваенным гарадку хаця б калонка рабіла. Яна ёсць і сёння, але знаходзіцца ў нерабочым стане. Ці нельга яе адрамантаваць?

Таксама парайце, як змагацца з варонамі: птушкі забруджваюць воданапорную вежу, выклёўваюць насенне і агародніну і, прабачце, пакідаюць непрыгожыя плямы на адзенні… Куды нам звяртацца, каб былі прыняты якія-небудзь меры?

Сапраўды, будаўніцтва станцыі абезжалезвання ў Новых Засімавічах, якое, згодна з праграмай «Чыстая вада», было запланавана на сёлетні год, пакуль адкладзена.

Як растлумачыў в.а. галоўнага ўрача Пружанскага РЦГЭ Я.І.Шчэрба, у адным дэцыметры кубічным вады павінна ўтрымлівацца 0,3 мг жалеза. У Новых Засімавічах месцамі гэтая лічба дасягае амаль 1 мг. Таму станцыя абезжалезвання там сапраўды патрэбна.

А вось што сказаў на гэты конт дырэктар філіяла КУВП «Камунальнік» «Водаканал» А.П.Пілюцік:

— Праект станцыі абезжалезвання ўжо выраблены і цяпер знаходзіцца на экспертызе. Так, сёння грошай на само будаўніцтва не выдзелена, але, як мяркуецца, фінансавыя сродкі для гэтых мэт пачнуць выдаткоўвацца ў чацвёртым квартале бягучага года ці ў пачатку наступнага.

Дарэчы, якасць вады і ўтрыманне ў ёй жалеза, у прыватнасці, не залежыць ад таго,падаецца яна праз цэнтральнае водазабеспячэнне альбо набіраецца з калонкі.

Старшыня Новазасімавіцкага сельвыканкама І.А.Казакевіч згадзілася, што існуе праблема з гнездаваннем птушак. Аднак вырашыць яе можна толькі з дапамогай вырубкі дрэў. У Новых Засімавічах гэта цэлы гай, на вырубку якога дазвол не дадуць ні прыродаахоўная служба, ні жыхары гарадка.

Ад рэдакцыі: аднак сёння вядомы і іншыя спосабы барацьбы з птушкамі. Прасцей цешыцца думкай аб сваёй бездапаможнасці, чым вырашыць пытанне.

Жыхароў Росахаў цікавіла:

— Калі будзе наведзены парадак у цэнтры вёскі, дзе стаяў клуб? Будынак разабралі, а прыбіраць смецце, відаць, ніхто не збіраецца. Акрамя таго, чаму па адной палове дарогі на вуліцы Чкалава ў Росахах нядаўна быў пакладзены асфальт, а па другой нават ямачнага рамонту не зрабілі?

Старшыня Хараўскога сельвыканкама Т.А.Ільяшэвіч запэўніла, што адпраўляла пісьмовыя прадпісанні ў аддзел культуры райвыканкама з просьбай прыбраць рэшткі, якія засталіся ад былога сельскага клуба.

Ад рэдакцыі: гэтае пытанне ўжо вырашаў дзяжурны карэспандэнт. Яшчэ каля паўгода таму начальнік аддзела культуры К.І.Панімаш абяцаў, што адрэагуе на заўвагу жыхароў Росахаў, і на месцы клуба будзе наведзены парадак. Аднак, воз і сёння там.  На гэты раз Канстанцін Іванавіч запэўніў, што да Дня Перамогі заўвага жыхароў Росахаў будзе выканана.

Што тычыцца другога пытання, дык галоўны інжынер Пружанскага ДРБУ-140 А.В.Субота прыняў заўвагу і паабяцаў, што ямачны рамонт другой паловы дарогі па вуліцы Чкалава ў Росахах будзе зроблены. Але трэба месяц-другі пачакаць, калі работнікі завершаць першачарговыя работы. Магчыма, гэта будзе ўжо ў маі.

Аляксандр Уладзіміравіч Казлоўскі:

— Хацеў прайсці вадзіцельскую камісію, а калі звярнуўся ў паліклініку, быў непрыемна здзіўлены: раней трапіць на прыём да ўрачоў, каб атрымаць адпаведную даведку, не складала праблем, а сёння, аказваецца, трэба ажно два месяцы чакаць сваёй чаргі. У чым прычына?

Намеснік галоўнага ўрача Пружанскай ЦРБ М.В.Занькавец так пракаменціраваў сітуацыю:

— За першы квартал бягучага года камісія па медыцынскім асведчанні ва-дзіцеляў механічных транспартных сродаў прыняла 812 чалавек. Для параўнання: за ўвесь 2008 год камісія асведчыла 2556 чалавек, а за 2009 год — 2959. І калі летась нагрузка складала 28 чалавек, то сёлета — 34 чалавекі ў дзень: у студзені, напрыклад, у сярэднім камісію праходзілі 24 чалавекі за дзень, у лютым — 35, а ў сакавіку — ажно 46, а ў асобныя дні 50 чалавек. Камісія працуе два дні на тыдзень — па аўторках і чацвяргах.

Па меркаванні медыкаў, ажыятажны попыт на паслугі камісіі, якога не было ў мінулыя гады, выкліканы інфармацыяй у СМІ, што цяпер медыцынскую даведку вадзіцель абавязаны будзе прадастаўляць не толькі пры праходжанні тэхагляду транспартнага сродка, як гэта было раней, але і ў любы час па патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ.

— Далейшае павелічэнне нагрузкі, — лічыць Міхаіл Васільевіч, — вядзе да істотнага зніжэння якасці работы. Улічваючы тое, што частка спецыялістаў-членаў камісіі працуюць у па-ліклініцы ў адной асобе і задзейнічаны таксама ў рабоце іншых, не менш значных камісій — па агляду інвалідаў і ўдзельнікаў вайны, па медасведчанні прызыўнікоў і іншых, павелічэнне часу работы камісіі па асведчанні вадзіцеляў прывядзе да зніжэння даступнасці дапамогі хворым.

Тым не менш, каб разрадзіць сітуацыю, па магчымасці будуць назначацца дадатковыя дні работы камісіі.

Шэраг пытанняў, што задавалі дзяжурнаму карэспандэнту, тычыліся камунальнай службы.

У рэдакцыю звярнуўся жыхар дома № 12 па вуліцы Юбілейнай:

— Нашу шматпавярхоўку пабудавалі ў 1986 годзе, у той час не так многа людзей мелі аўто. Напэўна, з-за непрадбачлівасці стаянка была зроблена ўсяго на пяць машын. Сёння ж у некаторых сем’ях ёсць па два аўтамабілі. Свабоднага месца каля дома дастаткова. Ці нельга абазначыць тэрыторыю для асабістых транспартных сродкаў хаця б бардзюрам?

Тарасюк, вул.Жукава:

— Каля года таму на нашай вуліцы ўстанавілі скрынкі для смецця. Але, відаць, як устанавілі, так адразу і забыліся пра іх: мяркуючы па смеццязвалках, якія ўтварыліся ля кожнай скрынкі, работнікі камунальнай службы ніколі іх не чысцілі.

Пытанні мы адрасавалі галоўнаму інжынеру КУВП «Камунальнік» А.А.Мацявіну.

З прапановай наконт стаянкі Аляксандр Анатольевіч згодны і нават раней спрабаваў яе рэалізаваць. Але большасць жыхароў дома № 12 запярэчылі: хочуць, каб замест прапануемай стаянкі была «зялёная зона».

— Жыхары шматпавярхоўкі спачатку павінны прыйсці да адзінага меркавання,— дадаў А.А.Мацявін.

А вось смецце з урнаў прыбіраюць па меры яго накаплення. Па вуліцы Жукава, як правіла, адзін раз на тыдзень.

— Такія сметніцы прызначаны для таго, каб чалавек, які ідзе па вуліцы, не кідаў дробнае смецце пад ногі. Іншая справа, калі туды сваё смецце выкідваюць жыхары прыватнага сектара.

Галіна Іванаўна Барылка,

гараджанка:

— Чаму ў раёне магазіна «Палявы» няма банкамата? Бліжэйшы ад нас усталяваны ажно на вуліцы Кастрычніцкай. Так, у нас ёсць інфакіёск, але навошта ён патрэбен, калі грошы там зняць немагчыма?

Намеснік дырэктара філіяла ААБ № 122 «Беларусбанк» М.Э.Свістун адказала:

— Кошт аднаго банкамата складае больш як 40 мільёнаў рублёў, таму ў філіяла няма магчымасці ўстанаўліваць іх паўсюдна. Гэты мікрараён па максімуму забяспечаны неабходным абсталяваннем для безнаяўных разлікаў, устаноўлены плацёжныя тэрміналы. Наяўныя грошы з пластыкавай карткі можна зняць у банкамаце, што знаходзіцца ў будынку банка на Заводскай, 16. Акрамя таго, інфакіёск дае шмат магчымасцей: з яго дапамогай можна аплаціць паслугі не толькі мабільнай сувязі, але і камунальныя, ByFly і іншыя. Таму асаблівай патрэбы ўстанаўліваць банкамат у гэтым раёне няма.
Партнер публикации: сайты по гостю byfly, белорусский поисковик по ресурсам, доступным бесплатно для пользователей byfly.

Дыялог вяла Марына Ахрамовіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *