Сіноптыкі прагназуюць пацяпленне. Але зусім не абавязкова слухаць прагнозы: каб адчуць, што хрышчэнскія маразы і снегапады змяніліся адлігай, дастаткова выйсці на вуліцу.
У сувязі з рэзкім пацяпленнем райаддзел па надзвычайных сітуацыях зноў рыхтуецца да магчымых трывожных выпадкаў.
У першую чаргу, як падкрэсліў начальнік РАНС А.А.Ганчароў, на дахах дамоў могуць утварацца ледзяшы, сыходзіць зляжалы снег.
Па-другое, не выключаны падтапленні, у сувязі з чым супрацоўнікі выратавальнай службы праводзяць абследаванні стану гідратэхнічных збудаванняў раёна з выдачай адпаведных рэкамендацый іх уладальнікам.
Алег СІДАРЭНКА. Фота аўтара.