Четверг, 18 января 2018

А ты записался на вечеринку в стиле 70-ых в ресторане «Питер»?

1 285

Жадаеце акунуцца ў атмасферу сваёй маладосці або, калі вы нарадзіліся пазней, пабачыць, як адпачывалі вашы бацькі? Тады вам у рэстаран «Піцер», дзе ў маі пройдуць тры стылізаваныя вечарыны, прысвечаныя 70-ым, 80-ым і 90-ым гадам ХХ стагоддзя. У першую чаргу яны разлічаны на тых, чыя маладосць праходзіла ў тыя часы.

Ёсць жаданне ўзгадаць маладосць і правесці вечар у кампаніі з такімі ж інтарэсамі? Калі вам 40+, успомніце вашы слаўныя 70-ыя гады.  Напачатку сямідзесятых у модзе былі стракатыя міні-спадніцы, яркія сукенкі ў стылі хіпі, упрыгожванні з рознакаляровых пацерак. Доўгія прамыя валасы, перацягнутыя шнуром, як у мужчын, так і ў жанчын. А можа вы насілі штаны-клёш (чым шырэй да нізу, тым лепш, піск моды 70-ых)? Ну і зразумела ў вас былі рэчы з неверагодна моднай сінтэтыкі: крымплену і нейлону. Мужчыны фарсілі з шыйнымі хусткамі, у чаравіках на высокіх абцасах, насілі бакенбарды і вусы.

Менавіта тады ў моду чарговы раз увайшлі бландзінкі, валасы на прабор. Макіяж у жанчын – чорныя стрэлкі і блакітныя цені, моцна нафарбаваныя вейкі, лёгкі бляск на вуснах. У абутку ў модзе платформы. У сямідзесятыя на фота ў часопісах упершыню з’явіліся жанчыны з цыгарэтай, курэнне жанчын стала модным. А заўзятых модніц, якія імкнуліся схадзіць у тэатр ці рэстаран у штанах, маглі туды і не пусціць.

А музыка? У сярэдзіне 70-ых з’яўляюцца першыя сапраўдныя дыскатэкі. Дона Самер, Глорыя Гейнар, Даяна Рос, Джо Дасэн, Лайза Мінелі, гурты АВВА, Bee Gees,Village People, Modern Talken. Многія з іх твораў і сёння гучаць у сучасных апрацоўках. Менавіта ў гэтыя гады  становяцца папулярнымі Ала Пугачова, Сафія Ратару, Валерый Лявонцьеў, моладзь слухае і танцуе пад Юрыя Антонава, ВІА «Песняры» і «Самацветы». З’явіліся і першыя запісы песень Уладзіміра Высоцкага.

У праграме першай вечарыны, арганізаванай у рэстаране «Піцер», прагучаць хіты 70-ых у жывым выкананні. А яшчэ тут будуць гульні і конкурсы. Вы атрымаеце магчымасць азнаё-міцца з фотаздымкамі Пружан, зробленымі ў той перыяд, паспяваць любімыя песні  разам з прафесійнымі музыкантамі, паслухаць папуры  з  хітоў гэтых гадоў. І зразумела, паспытаць вытанчаныя стравы рэстарана «Піцер».

Заказаць уваходны білет можна па тэлефоне 9-54-87.
Кошт білета 50 тысяч рублёў. Акрамя забаўляльнай праграмы, у кошт уваходзяць халодныя і  гарачыя стравы, спіртныя напоі і кактэйлі.

Вечар прысвечаны 70-ым адбудзецца 14 мая ў 19:00 гадзін!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *