Самымі небяспечнымі па колькасці аварый, зарэгістраваных на працягу 2015 года, прызнаны:
— у г.Пружаны вул.Макаранкі, вул.Леніна, вул. Савецкая (па 2 ДТЗ), вул.Прамысловая, вул.Кастрычніцкая (па 7 ДТЗ);
— вёска Комлішча (1 ДТЗ);
— участак аўтадарогі Слонім-Высокае 52-109 км (9 ДТЗ).
Самымі небяспечнымі днямі тыдня названы серада — 6 ДТЗ, у якіх 6 чалавек атрымалі раненні, пятніца — 4 ДТЗ, у якіх 5 чалавек атрымалі раненні.
Самыя цяжкія перыяды сутак — з 12.00 да 16.00 гадзін (6 ДТЗ, у якіх 6 чалавек атрымалі раненні), з 04.00 да 08.00 гадзін (4 ДТЗ, у якіх 5 чалавек атрымалі раненні).
Самыя распаўсюджаныя прычыны аварый: парушэнне дыстанцыі, бакавога інтэрвалу (манеўраванне) — 4 ДТЗ; няправільны выбар хуткасці руху — 3 ДТЗ; парушэнне правіл праезду скрыжаванняў — 3 ДТЗ; парушэнне ПДР пешаходамі, раптоўнае з’яўленне на праезнай частцы ў стане алкагольнага ап’янення пешаходаў, пераход дарогі ва неўстаноўленым месцы — 2 ДТЗ; адцягненне ўвагі ад кіравання транспартным сродкам — 2 ДТЗ; па адным ДТЗ — кіраванне транспартам без правоў, выезд на паласу сустрэчнага руху, кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення або пад уздзеяннем наркатычных сродкаў, непрапусканне пешаходаў на пешаходных пераходах, кіраванне транспартам у стомленым стане, засынанне за рулём.