Пятница, 21 сентября 2018

Вечер русского романса и другие зимние мероприятия, которые провела пружанская Центральная районная библиотека

1 421

Адышоўшы цыкл праваслаўных калядных святаў прынёс з сабой супакаенне душы не толькі малітвамі ў храмах, але і мерапрыемствамі, што ладзіла ў гэтыя  светлыя і радасныя дні цэнтральная раённая бібліятэка ў малой зале гарадскога Палаца культуры.IMG_3779_

На стары Новы год аматараў высокага мастацтва парадаваў вечар рускага раманса «Пока горит свеча». І з ім у чарговы раз прыйшло перакананне, што не хлебам адзіным жыве чалавек.

IMG_3809Непаўторнае выкананне рамансаў Святланай Машкала пад цудоўны акампанемент Святланы Казей і струннага ансамбля “Аrchi” прынесла вялікае задавальненне прысутным. Але дружныя апладысменты слухачоў былі не адзінай узнагародай для Святланы Машкала: на вечарыне ёй было ўручана Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі.IMG_3805

Вечар раманса быў бы няпоўным і не да канца зразумелым без эмацыянальнага аповеда вядучай, бібліятэкара Алены Цэван аб стваральніках гэтых цудоўных музычных твораў. Іх жыццёвы і творчы лёс быў нялёгкім і падчас нават трагічным. І ўсё ж нішто не магло азмрочыць светлае і радаснае ўспрыманне жыцця. Яны стварылі мелодыі настолькі гарманічныя, пяшчотныя і глыбокія, што імі не перастаеш захапляцца і праз стагоддзі.

Вялікі Міхаіл Глінка адчуваў вялікі душэўны боль, не маючы шчаслівай сям’і і безнадзейна кахаючы іншую жанчыну. І пры гэтым яго рамансы – гімн жыццю, шчасцю і творчасці.

Незвычайны талент і шырокая вядомасць твораў Аляксандра Варламава не абаранілі яго ад беднасці. Ён памёр ва ўзросце 47 гадоў, абяссмяроціўшы сваё імя на стагоддзі: стварыў каля 200 рамансаў і песень.

Бязрадасным і цяжкім было жыццё  кампазітараў Аляксандра Гуры-лёва і Пятра Булахава. Трагічна склаўся лёс аўтара сусветна вядомага раманса “Салавей” Аляксандра Аляб’ева. Ён жыў і памёр пад гнётам несправядлівага абвінавачвання ў забойстве. Музыку пісаў нават у турме, а яго словы: “Не так жыві, як хочацца, а як Бог дае”, – голас з мінулых стагоддзяў, звернуты да кожнага з нас.

У дзень Хрышчэння Гасподня шматлікія наведвальнікі пасля богаслужэнняў у храмах паспяша-ліся на духоўны вечар “Их судьбы – промысел Божий”, які адкрыў жыццё і творчасць таленавітых і вядомых жанчын, нашых сучасніц. І лёс кожнай з іх пацвярджае: вера ў Бога можа стаць надзейнай дапамогай у жыццёвых цяжкасцях і выпрабаваннях.

Таленавіты музыкант, аўтар больш 150-ці песнапенняў і гарманізацый Ірына Дзянісава перажыла трагедыю ў сваёй сям’і, якая лічылася шчаслівай. Дзе знайсці сілы, калі табе крыху  больш за 30, а муж, бацька траіх дзяцей, пайшоў з сям’і? І цяжкія хваробы дзяцей, і разгубленасць, і нават глыбокая крыўда на мужа адышлі, калі ў душы з’явіўся і разгарэўся агеньчык веры. Сёння яна вядомы ва ўсёй Беларусі рэгент, кіраўнік хору Свята-Елісавецінскага манастыра ў Мінску, духоўныя песнапенні якога гучаць і ў многіх праваслаўных храмах Расіі. Да таго ж, яна — шчаслівая маці, якая дапамагла сваім дзецям не выкрасліць бацьку з іх жыцця.

Вядомая актрыса Вольга Гобзева, прайшоўшы двойчы выпрабаванні на трываласць шлюбу, адчула сябе шчаслівай у сценах манастыра. І гэта  было не выпадковасцю, а шляхам да самой сябе даўжынёй у цэлае жыццё. Яго яна зараз параўноўвае з чысцінёй возера, у ім ёсць сапраўдная вялікая любоў да Бога і людзей, што яна лічыць намнога большым, чым зямныя пачуцці, якія ўмяшчаюцца ў слове Любоў.

Вольга Кармухіна, вядомая рок-вакалістка, шчыра прызнаецца, што яна з цёмнага, непрыстойнага мінулага жыцця свайго выйшла толькі з Божай дапамогай. Усё склалася так, як напрарочыў старац Мікалай з вострава Заліта. Прыйшла глыбокая вера, а разам з ёй амаль у сорак гадоў ёй было даравана вялікае сямейнае шчасце і нараджэнне дзіцяці.

Спявачка Валянціна Талкунова, сапраўдная зорка і пры гэтым жанчына незвычайнай сціпласці, несла з сабой па жыцці і шчодра дарыла людзям  любоў і дабро. Лёс адпусціў ёй сколькі таленту, столькі і выпрабаванняў.  Але нішто не скарыла гэту моцную духам прыгажуню, а вера ў Бога дапамагала   нават у самыя цяжкія дні невылечнай хваробы. Яна пакінула свет з любоўю, да апошняй мінуты думаючы аб песнях і тых, каму іх дарыла.

Чатыры лёсы непаўторных, таленавітых, паспяховых жанчын. У кожнай ён свой, з цяжкасцямі і выпрабаваннямі,  але падобны ў агульным: вера ў Бога дапамагла ім адчуць сябе па-са-праўднаму шчаслівымі. “Дзе Любоў – там і шчасце” – у гэтым афарызме Валянціны Талкуновай увесь сэнс нашага жыцця.

Падобныя мерапрыемствы заклікаюць кожнага хрысціяніна паразважаць над сэнсам уласнага жыцця, паглядзець на свет і бліжняга свайго па-іншаму — з дабром, цярпеннем і любоўю.

Ніна Шабуня.  

Фота Ірыны СЯДОВАЙ.

 

Один комментарий

  • серёга-будовник

    ну-ну — Вечер русского романса!
    Вся страна стала на пути популяризации всего беларусского, а тут идеологический отдел предлагает — руськи мир!
    Вот она наша библиотека — самая русская в РБ!
    Микола Засим в гробу перевернулся!
    А Машкало!? )))
    Помниться её муж всеми фибрами души вел борьбу против человека с усами! Да и пострадал от этого крупно! Неужели семья переориентировалась?! )))
    Правильным курсом идёте таварышы!
    {Отредактировано}

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *