Среда, 19 сентября 2018

26 апреля — День Чернобыльской трагедии

1 799

Яшчэ баліць чарнобыльская рана

Цяпло красавіка неўтаймавана
Пасевы сагравае і сады…
Бягуць нястрымна шпаркія гады,
Ды ўсё баліць чарнобыльская рана.

Яе мы лечым шмат гадоў старанна:
Зараўнаваць імкнемся назаўжды
Аварыі глыбокія сляды,
Каб нам пра іх не думаць пастаянна.

Трывога знікла б з сэрцаў і вачэй,
Калі б ліквідаваць як найхутчэй
Уедлівыя цэзій той і стронцый!

І хопіць іх баяцца, як агню, —
Нам трэба верыць, што сваёй старонцы
Жаданую мы вернем чысціню.

Емельян Вароніч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *