Суббота, 20 января 2018

В Пружанском районе прошел областной семинар по охране торговых объектов

818

У якасці ўзору для пераймання вопыту па ахове гандлёвых аб’ектаў і забеспячэння захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцей у магазінах сістэмы спажывецкай кааперацыі стаў Пружанскі раён: менавіта ў нас на мінулым тыдні прайшоў тэматычны абласны семінар, у якім, акрамя кіраўніцтва аблспажыўсаюза і кааператараў Брэстчыны, прынялі ўдзел і прадстаўнікі ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама, праваахоўных падраздзяленняў вобласці. Безумоўна, не засталася ў баку і мясцовая ўлада: у рабоце семінара прыняў удзел старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч.семинар райпо 24

Прычын для  выязной нарады, падчас якой удзельнікі наведалі магазіны райспажыўтаварыства ў вёсках Дабучын, Новыя Засімавічы, Мокрае, Клепачы і Клятное, было некалькі. Згодна са статыстыкай, летась на тэрыторыі вобласці было зарэгістравана 27 крадзяжоў тавараў з аб’ектаў спажывецкай кааперацыі, два выпадкі адбыліся на тэрыторыі Пружаншчыны. Аналіз усіх фактаў паказвае, што злодзеі трапілі ў памяшканні, не выкарыстоўваючы якога-небудзь спецыяльнага абсталявання. У некаторых выпадках дастаткова было проста пабіць акно, у іншых — увайсці праз слабыя дзверы і нават дах.семинар райпо 52

Словам, крымінальнай статыстыкі магло б і не быць, калі б уладальнікі магазінаў сур‘ёзна задумаліся  аб захаванасці маёмасці і прынялі адпаведныя намаганні. Безумоўна, такія меры каштуюць грошай, аднак эканоміць сабе даражэй.семинар райпо 75

Выгада належнай аховы відавочная, у тым ліку і на прыкладзе гандлёвых аб’ектаў Пружанскага райспажыўтаварыства. Усюды, дзе быў праведзены адпаведны рамонт з умацаваннем вокнаў, дзвярэй і даху, не было зарэгістравана нават спроб крадзяжу. Па-другое, наяўнасць ахоўнай пажарнай сігналізацыі дазволіла значна знізіць урон ад пажару, які летась здарыўся ў магазіне в. Дабучын.

Падчас пленарнай нарады ўдзельнікі абласнога семінара абмеркавалі далейшыя планы па нарошчванні ўзаемадзеяння паміж праваахоўнымі органамі і гандлёвымі арганізацыямі ў плане ўдасканалення тэхнічнай умацаванасці магазінаў і іншых аб’ектаў. Сярод іх — устаноўка сістэм відэаназірання, праграмных датчыкаў з СМС-рассылкай інфармацыі аб несанкцыянаваным пранікненні ў памяшканні і іншыя.

Алег СІДАРЭНКА, фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *