Понедельник, 10 декабря 2018

Петр Лиш: «Родина» — это моя родина»

1 096

Пачатак бягучага года для дырэктара ААТ «Радзіма» П.М. Ліша знамянальны ўдвайне: у студзені ён адзначыць 25-гадовы юбілей кіраўніцтва гаспадаркай, а ў сакавіку — сваё 65-годдзе. Нагода для размовы больш чым значная.IMG_2881

— Пётр Міхайлавіч, Ваша працоўная біяграфія пачынае адлік таксама з працы ў калгасе “Радзіма”?

— Я – мясцовы, з вёскі Масявічы. Пачынаў сваю працоўную дзейнасць у нашым калгасе брыгадзірам паляводчай брыгады. Адначасова завочна вучыўся у Смілавіцкім сельскагаспадарчым тэхнікуме. А затым была вучоба ў партшколе і партыйная работа. Сакратаром партарганізацыі саўгаса “Савецкі” быў з 1981 па 1987 год. Затым некалькі гадоў узначальваў Мокраўскі сельвыканкам, пакуль у 1991 годзе мяне не абралі старшынёй калгаса “Радзіма”. З той пары, сапраўды, неяк непрыкметна прайшло 25 гадоў…

— Але ж за гэты час у гаспадарцы памянялася многае…

— Найперш успамінаецца, якой непрыцягальнай была праца ў сельскай гаспадарцы наогул. Зарплата сельскіх працаўнікоў тады была ў разоў пяць ніжэйшай, чым цяпер. Усе былі ў даўгах. Пра тэхніку і казаць не варта… Ці маглі тады ўявіць, што пяць сённяшніх энерганасычаных трактароў заменяць увесь колішні парк тэхнікі?

Падобная сітуацыя назіралася і на фермах. Калі раней у саўгасе “Савецкі” адна даярка абслугоўвала, напрыклад, пяцьдзесят кароў, дык цяпер у ААТ “Радзіма” – дзвесце. Ды і колькасць зямель зараз павялічылася ў два разы.

— А падыход да работы ў Вас, як кіраўніка, памяняўся?

— Падыход быў аднолькавы, я заўсёды патрабаваў ад сваіх падначаленых найбольшай аддачы, арганізацыі працы, дысцыпліны.

— І рабілі стаўку на маладых, дзеля чаго будавалі на вёсцы жыллё?

— Затрымаць спецыялістаў у вёсцы дазволіць забяспечанасць добрым жыллём і зарплатай. Наша сельгаставарыства аказалася ў выйгрышы з будаўніцтвам так званай аб’язной дарогі, што таксама з’яўляецца аспектам, прывабным для жыцця на сяле. За апошнія пяць гадоў мы пабудавалі для сваіх работнікаў пятнаццаць добраўпарадкаваных дамоў, зарплата маладых спецыялістаў складае звыш пяці мільёнаў рублёў. На сённяшні дзень у гаспадарцы няма вакансій ні па аператарах машыннага даення, ні па механізатарах, ні па спецыялістах. Гадоў 10-15 таму ў гэтым плане было проста невыносна цяжка.

— Пётр Міхайлавіч, што Вас, як вопытнага кіраўніка, найбольш засмучае ў справах сельскай гаспадаркі?

— Многае. Але найбольш — цэны на збожжа. Напрыклад, у 2015 годзе цана на яго была нават ніжэй, чым у 2014-ым. І дзе логіка, калі кілаграм збожжа каштуе адну тысячу рублёў, а бохан хлеба — дзесяць? У лепшым выпадку, за выручаныя ад продажу збожжа сродкі мы маглі забяспечыць работнікаў нашага сельгаспрадпрыемства зарплатай толькі адзін месяц.

— А астатнія?

— Гэта – выручка ад малака. Наогул, лічу, што трэба больш сродкаў укладваць у малочную вытворчасць, тады і прыбытак будзе істотным.

— У гонцы за паказчыкамі і выкананнем планаў, якія пралікі Вы не даравалі б сваім падначаленым?

— Трэба дараваць, інакш застанешся, як кажуць, босы і голы. Наогул, цяпер больш правоў у простага работніка, чым у кіраўніка.

— Такое ж стаўленне ў Вас і да сваіх родных? Раскажыце, калі ласка, пра іх.

— Мая жонка Аляксандра Іванаўна – педагог, нягледзячы, што на пенсіі, працягвае працаваць у Кляпацкай СШ. Дачка Лена пасля заканчэння інстытута замежных моў тра-піла на работу ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, дзе працуе дагэтуль. Я, хоць маю права на заслужаны адпачынак, таксама працягваю працаваць. Гэта ўжо сэнс жыцця. Таму што работа для мяне заўсёды была на першым месцы. Магчыма, з-за гэтага неабходнай увагі недаатрымалі і жонка з дачкой.

— Як чалавек, які прысвяціў роднай гаспадарцы чвэрць стагоддзя і шмат чаго здолеў зрабіць за гэты час, пра што, Пётр Міхайлавіч, Вы марыце яшчэ?

— Калі шчыра, дык ёсць сілы і жаданне новых здзяйсненняў, ды і вопыт для гэтага. Хацелася б павялічыць вытворчасць мяса і малака ў нашым адкрытым акцыянерным таварыстве, ураджайнасць збожжа. А таксама арганізаваць людзей на больш зладжаную работу, таму што “Радзіма” – гэта мая радзіма, дзе трэба, каб усё было добра.

Гутарыла Галіна Каляда.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *