Воскресенье, 20 мая 2018

Волейбол — командная игра. 20 лет тренирует юных мокровцев Александр Прокопович

712

Так пастаянна гаворыць трэнер валейбольнай каманды юнакоў Мокраўскай школы А.А.Пракаповіч. Наш Аляксандр Аляксеевіч выхоўвае спартыўны валейбольны дух у навучэнцаў школы ўжо больш за 20 гадоў. Валейбол для Аляксандра Аляксеевіча з’яўляецца неад’емнай часткай яго жыцця, любімым хобі. Яму падабаецца трэніраваць дзяцей, вучыць іх новым расстаноўкам у гульні, перажываць з імі перамогу і тыя паражэнні, што часам здараюцца.Мокрое

Значнай падзеяй у валейбольным жыцці школьнай каманды з’яўляюцца спаборніцтвы. На працягу года праходзіць шмат турніраў сярод гарадскіх і сельскіх школ. Мокраўскія хлопцы прывозілі кубак за першае месца сярод сельскіх школ неаднойчы. А вось у турніры сярод гарадскіх школ, на жаль, перамога нам доўна не давалася. І толькі сёлета, як кажа Аляксандр Аляксеевіч, атрымалі  нечаканы сюрпрыз:  упершыню наша каманда выйграла кубак і ў спаборніцтвах з удзелам гарадскіх школ.

Гульні для нашых школьнікаў былі цяжкімі.  Каманда змагаліся за кожны мяч на сваёй зоне. У напружанай і цікавай гульні было шмат эмоцый і перажыванняў. «Гэтую перамогу  я буду, як мне здаецца, памятаць на працягу доўгіх гадоў»,— сказаў наш трэнер па заканчэнні спаборніцтваў.

Мы віншуем нашых спартсменаў з перамогай і жадаем ім поспехаў у далейшых гульнях.

Аліна Сцепанец, вучаніца 11 класа Мокраўскай СШ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *