У 2015 годзе сайт газеты “Раённыя будні” наведала звыш 71 тысячы чалавек. Карыстальнікі шукалі расклады руху аўтобусаў і цягнікоў, сачылі за афішамі мерапрыемстваў і каменціравалі галоўныя навіны рэгіёна.
Найбольш праглядаў за мінулы год набралі спісы вакансій працоўных месцаў ад аддзела занятасці. Напрыклад, тым, што быў апублікаваны ў студзені, пацікавіліся 16 тысяч чалавек (http://www.budni.by/?p=9267).
Мноства праглядаў, як і заўсёды, набіраюць паведамленні аб здарэннях. Тым не менш і сярод іх таксама ёсць лідары: 4700 чалавек прагледзелі фотаздымкі з аварыі на вул. Леніна, калі дзяўчына на аўто 8 сакавіка не справілася з кіраваннем і пратараніла агароджу дома (http://www.budni.by/?p=10995). 1700 разоў адкрывалі навіну пра вадзіцеля, які знёс святлафор каля “Белмаркета”(http://www.budni.by/?p=12660).
Нагадаем, што на сайце ёсць месцы для рэкламы. Малы банер тэрмінам на месяц каштуе 90 тысяч рублёў, вялікі – 230 тысяч рублёў. Разгледзім і іншыя варыянты супрацоўніцтва, напрыклад, прадаставім месца для вашага рэкламнага відэароліка. Наведвальнікі сайта неабыякавыя да іх. Напрыклад, за мінулы год рэкламу аграсядзібы “Стасіна хата” адкрывалі 5200 чалавек(http://www.budni.by/?p=11391).
Не засталіся ўбаку пружанцы і ад галоўных падзей у жыцці раёна. 2500 тысячы наведвальнікаў за-цікавіліся інфармацыяй аб назначэнні старшынёй райвыканкама М.М. Крэйдзіча(http://www.budni.by/?p=11985). 1100 чалавек чыталі пра людзей, якія трапілі на раённую Дошку гонару(http://www.budni.by/?p=11507).
Зразумела, што пружанцы не абмінулі ўвагай 70-годдзе Вялікай Перамогі. Толькі фотарэпартаж з дня святкавання набраў амаль 1900 праглядаў (http://www.budni.by/?p=11573), а былі яшчэ артыкулы пра герояў Перамогі, праект “Бессмяротны полк” і іншыя.
Што тычыцца спартыўных падзей у жыцці раёна, то найбольшую колькасць праглядаў (2100) набраў турнір па пляжным культурызме і фітнесе “Muscul & Model fest 2015” (http://www.budni.by/?p=12609).
1600 наведвальнікаў не прайшлі міма фотасправаздачы нашага фотакарэспандэнта Сяргея Талашкевіча аб службе ў рэзерве(http://www.budni.by/?p=10569). Амаль столькі ж праглядзелі яшчэ адзін фотарэпартаж – папаўненне сквера Гудзімава ваеннай тэхнікай (http://www.budni.by/?p=12532).
Адкрыццё арыгінальнага кафэ ў Крыніцы (установа грамадскага харчавання стылізавана пад савецкія часы) набрала звыш 1600 праглядаў (http://www.budni.by/?p=10478). Інфармацыю аб выніках конкурсу на званне лепшай медсястры, які ладзіла Пружанская ЦРБ, прагледзелі 1100 чалавек (http://www.budni.by/?p=11799). За няправільнай паркоўкай разам з нашымі карэспандэнтамі прасачылі 1300 чалавек (http://www.budni.by/?p=12280).
У мінулым годзе сайт стаў і пляцоўкай для размяшчэння перадач пружанскага раённага радыё, з гэтага года іх можна праслухаць толькі ў інтэрнэце. Амаль тысячу праслухоўванняў набрала інтэрнэт-версія перадачы за 16 верасня аб разглядзе на сесіі Пружанскага раённага Савета дэпутатаў пытання па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. 575 чалавек зацікавіліся размовай з пружанскім кандуктарам. 435 слухачоў звярнуліся да інтэрнэт-версіі інтэрв’ю з кіраўніком народнага вакальнага ансамбля “2+2” Аляксандрам Котавым, 420 чалавек праслухалі перадачу з дырэктарам ААТ “Пружанскі льнозавод” М.С.Жогалам.
Падрыхтавала Кацярына Пашкевіч.