Четверг, 24 мая 2018

Привет от «Даниэллы». В Пружанах справились с последствиями циклона

1 266

12 студзеня праз Беларусь прайшоў моцны цыклон «Даніэла». Паветраныя масы не абмінулі і Пружаншчыну: дождж, снегапад, ваганні слупка тэрмометра…

Якімі аказаліся наступствы цыклону?IMG_3751

Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што нашаму рэгіёну яшчэ пашанцавала: мяркуемыя наступствы ад непагадзі аказаліся значна меншымі, чым прагназавалася па краіне ўвогуле. Хаця метэаролагі баяліся прыходу другога «Хаўера», які так пагаспадарыў у сакавіку 2013 года, што ўспамінаецца дагэтуль.IMG_3729

На расчыстцы гарадскіх вуліц былі задзейнічаны восем адзінак тэхнікі КУВП «Камунальнік»: тры падмятальна-прыбіральныя машыны «МПУ-320», два «МАЗы» з пескараскідвальнікамі і адваламі, а таксама тры «МТЗ-82» з адваламі.

Горача было і дворнікам: каля двух дзясяткаў чалавек уручную расчышчалі аўтобусныя прыпынкі, перакрыжаванні і іншыя праблемныя месцы, дзе не магла праехаць тэхніка.IMG_3732

Надвор’е, якое стаяла ў аўторак, не стала анамальным: такі тэмпературны рэжым і таўшчыня снежнага покрыва для студзеня — норма.

— Гэта звычайная, штатная сітуацыя, — пракаменціраваў намеснік дырэктара КУВП «Камунальнік» Віталь Казлоў. — Ужо да вечара гарадскія тратуары і дарогі былі ў здавальняючым стане.Зима 6

Дарэчы, для аўральных выпадкаў, як удакладнілі на прадпрыемстве, у гаражы стаяць два «Амкадоры» і снегаўборачная машына для вывазу снегу.

Кругласутачнае дзяжурства працягваюць несці і вадзіцелі дарожных арганізацый — ДЭУ-25, на балансе якога трасы рэспубліканскага значэння, і ДРБУ-140, якое абслугоўвае сельскія дарогі. З наступствамі «Даніэлы» змагаліся больш сарака адзінак тэхнікі.Зима 23

Каардынатарам работы дарожных службаў выступіла Дзяржаўтаінспекцыя.  З-за складаных і небяспечных дарожных умоў быў нават уведзены план «Надвор’е»: нарады дзяржаўтаінспектараў праводзілі маніторынг стану дарог і вуліц. Работа супрацоўнікаў была арыентавана на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху — некалькім аўтамабілістам дапамаглі выбрацца з сумётаў.Зима 32

Хаця без дарожна-транспартных здарэнняў не абышлося. Паводле інфармацыі старшага дзяржаўтаінспектара ДАІ А.А.Кабрынца, у аўторак былі зарэгістраваны дзве аварыі. Каля аўтазапраўкі «Слаўнафта» вадзіцель страціў кіраванне аўтамабілем, у выніку чаго машыну вынесла ў кювет і яна ўдарылася ў дрэва. Па той жа прычыне адбылося ДТЗ на вуліцы Дудзінскага ў г.п.Ружаны, у якім сутыкнуліся дзве машыны.Зима 11

Аператыўнае  папярэджанне   аб прыходзе на Пружаншчыну цыклону «Даніэла», а таксама пераход служб экстранага рэагавання на ўзмоцнены рэжым дзяжурстваў прынёс станоўчыя вынікі. Як паведамляе начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях А.А.Ганчароў, дапамога выратавальнікаў у вызваленні машын са снежнага палону не спатрэбілася.Зима 37

Снегавое покрыва стала  выпрабаваннем і для расліннасці, некаторыя дрэвы не вытрымлівалі шматкілаграмовай вагі снежных шапак і ламаліся. Галіны траплялі і на лініі электраперадач: з-за абрываў без святла апынуліся вёскі Сухопальскай зоны, Малочкі, Манчыкі, Ляжайка, Труханавічы і Замошша. Як паведаміў в.а. дырэктара Пружанскіх электрасетак А.А.Усік, усе наступствы аварый былі аператыўна ліквідаваны.Зима 29

Вынікі галаледзіцы  падвялі і медыкі: з траўмамі адпаведнага характару звярнуліся трое чалавек, адзін з іх быў шпіталізаваны.Зима 35

Марына ВАКУЛЬСКАЯ,  Алег СІДАРЭНКА.

Один комментарий

  • Мыкола

    малайцы! Яшчэ і да будуючагася дома прачысцілі, кам мне было зручна туды ехаці.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *