Четверг, 20 сентября 2018

Около 60 воспитанников ДЮСШ №2 были задействованы в ледовом шоу «Снеговик-почтовик». Еще одно представление ребята дадут сегодня — 13 января!

854

У Лядовым палацы сёлета сустрэлі Новы год па-спартыўнаму: замест традыцыйных ранішнікаў тут падрыхтавалі навагоднюю казку для дзяцей і дарослых на лёдзе.IMG_4789

У аснову прадстаўлення «Снегавік-паштавік» лёг аднайменны навагодні мультфільм. А галоўныя ролі выкананалі, канешне, спартсмены, якія займаюцца ў ДЮСШ №2. Касцюмы Снегавіка і Дзеда Мароза, напрыклад, апранулі хакеісты Ілья Засім і Канстанцін Салдакаеў. А вось Марыя Салдакаева — кандыдат у майстры спорту па фігурным катанні — не проста выканала ролю Сняжынкі, але і прадставіла некалькі сольных нумароў. IMG_4814

Акрамя таго, удзельнікамі прадстаўлення сталі юныя мадэльеры з народнай студыі моды «Папараць-кветка», а таксама Наталля Трус, Валя Іванцова, Карына Заніна і Насця Пасько — салісты эстраднай студыі «Меладзін». Усяго ў навагодняй казцы ўдзельнічалі каля шасці дзясяткаў хлопчыкаў і дзяўчынак, якія атрымалі ў канцы праграмы салодкія падарункі.IMG_4805

Гледачы — вучні сельскіх і гарадскіх школ — не шкадавалі апладысментаў артыстам. Тым больш, што іх таксама задзейнічалі ў  праграме. Пад уражаннем засталася і шматлікая дарослая аўдыторыя — прадстаўнікі мясцовай улады, у тым ліку старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч, работнікі ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Пружанскі малочны камбінат»…IMG_4796

***

Варта адзначыць, што на навагодняе прадстаўленне, хаця яно і праходзіла ў два сеансы і сабрала каля тысячы гледачоў, многія так і не змаглі  трапіць. Не варта смуткаваць: тыя, каму не дастаўся білет, маюць магчымасць наведаць Лядовы палац сёння — 13 студзеня ў 18.00 гадзін прадстаўленне будзе паказана паўторна.

Кошт дзіцячага білета 20000 руб., дарослага — 35000 руб.

Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *