Суббота, 22 сентября 2018

У Гарадзечанскай школе вывучылі і інсцэніравалі Калядны абрад

660

“Нясі каўбасу, а то хату разнясу!” – гэтая і падобныя ёй прымаўкі, якімі часта карысталіся калядоўшчыкі, паступова адыходзяць у нябыт. Цяпер, калі народныя беларускія абрады пачалі вывучаць нават у школе, абрад калядавання таксама стаў больш асэнсаваным.

У Гарадзечненскім ВПК дзіцячы сад-пачатковая школа не толькі вывучылі гэты абрад, першапачаткова звярнуўшыся да старажылаў вёскі, але і паказалі яго праз лялечную інсцэніроўку.IMG_0935

—У мінулым навучальным годзе, — расказвае дырэктар вучэбна-педагагічнага комплексу Любоў Аляксандраўна Чарнак, — раскрываючы тэму народных традыцый, мы  дасканала вывучылі абрад калядавання. Над гэтым разам з педагогамі і выхавальнікамі цесна працавалі бацькі і дзеці. Мы даведаліся, як пераапраналіся, паводзілі сябе калядоўшчыкі, як іх сустракалі і праводзілі гаспадары. Дзякуючы шматдзетнай маме Аліне Уладзіміраўне Хайко, сыночкі якой наведваюць наш дзіцячы садок, а дачка вучыцца ў 4 класе, а таксама выхавальніцы Ірыне Фёдараўне Ткачык, якія змайстравалі лялькі, нам удалося падрабязна паказаць гэты абрад дзецям. Цяпер яны ведаюць, што Каляды – гэта старажытнае беларускае свята, якое мае глыбокі сэнс.

На здымку: лялькі, падрыхтаваныя для паказу абрада калядавання, дэманструе класны кіраўнік 4 класа Аксана Мікалаеўна Раманюк. 

Галіна Каляда.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *