Четверг, 18 января 2018

Федерация профсоюзов за спорт. В Пружанах прошли соревнования велосипедистов по ОФП

915

Мерапрыемствы ў рамках святкавання 80-годдзя Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства прафсаюзаў падышлі да завяршэння. На Пружаншчыне фінальным стала спаборніцтва па агульнай фізічнай падрыхтоўцы паміж выхаванцамі раённага аддзялення веласпорту Брэсцкай СДЮШАР прафсаюзаў.DSC_1684

Удзельнікам гэтых спартыўных баталій — а іх было 15 чалавек — давялося змагацца за званне лепшага ў трох відах: бег на дыстанцыі 30 метраў, скачкі ў даўжыню і адцісканне. Пасля падвядзення вынікаў на п’едэстал пераможцаў падняліся пяць спартсменаў: Ганна Ішчык і Уладзіслаў Безгерц, заняўшыя першыя месцы, Валерыя Сцепанец і Эдгар Шчэрба, якія паказалі другі вынік, Уладзіслаў Буцько замкнуў тройку прызёраў.  DSC_1695

Веласіпедыстаў павіншаваў старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў І.І.Ярома, які ўручыў лепшым памятныя падарункі ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.DSC_1689

Хочацца адзначыць, што на сённяшні дзень у аддзяленні веласпорту, якое працуе пад эгідай ФПБ, займаюцца каля чатырох дзясяткаў дзяцей розных узростаў, некаторыя з якіх — на базе агульнаадукацыйных навучальных устаноў у Мокрым і Новых Засімавічах.DSC_1697

Сярод спартсменаў-веласіпедыстаў знойдзецца з дзясятак тых, хто заявіў пра сябе на спаборніцтвах рознага ўзроўню. У іх ліку Таісія Насковіч, якая стала залатым прызёрам на міжнародным спаборніцтве ў Польшчы, Дзяніс Мачук — сярэбраны прызёр рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў у Гомелі, Хрысціна Бялецкая — абсалютны пераможца Алімпійскіх дзён моладзі, якія прайшлі ў Маларыце.DSC_1674

Марына ВАКУЛЬСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *