Вторник, 18 сентября 2018

70 лет исполнилось 210 авиационному полигону Военно-воздушных сил и войск противовоздушной обороны

1 353

Учора 70-годдзе з дня свайго ўтварэння адзначыў 210 авіяцыйны палігон Ваенна-Паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, які знаходзіцца побач з г.п.Ружаны.IMG_4566

Пра дзень сённяшні вайсковай часці расказвае начальнік палігона падпалкоўнік В.А.Жамайдук.

У класе авіяцыйных сродкаў паражэння вучобу з яфрэйтарамі Н.М.Шайнюк-Старко і Н.У.Варакінай праводзіць камандзір узвода старшы прапаршчык А.М. Ракуць. Пры правядзенні палётаў гэта спатрэбіцца для вызначэння дакладнага бомбакідання з дапамогай праграмы “Палігон”.
У класе авіяцыйных сродкаў паражэння вучобу з яфрэйтарамі Н.М.Шайнюк-Старко і Н.У.Варакінай праводзіць камандзір узвода старшы прапаршчык А.М. Ракуць. Пры правядзенні палётаў гэта спатрэбіцца для вызначэння дакладнага бомбакідання з дапамогай праграмы “Палігон”.

— Размешчаны на тэрыторыі адразу трох раёнаў: Пружанскага, Івацэвіцкага і Бярозаўскага, — удакладняе Валянцін Аляксандравіч, — палігон па-ранейшаму адказна вырашае сваё галоўнае прызначэнне. Тут удасканальваюць свой баявы ўзровень падраздзяленні Ваенна-Паветраных сіл і войскаў СПА, асвойваюцца новыя віды баявога прымянення авіяцыйных комплексаў, праводзяцца вучэнні. Практычна кожны тыдзень на нашым палігоне беларускія авіятары свае тэарэтычныя веды замацоўваюць на практыцы.

З навагоднімі падарункамі ваеннаслужачыя тэрміновай службы пружанцы Аляксей Сямёнаў, Дзяніс Крохалеў і Кірыл Вакульскі.
З навагоднімі падарункамі ваеннаслужачыя тэрміновай службы пружанцы Аляксей Сямёнаў, Дзяніс Крохалеў і Кірыл Вакульскі.

— Вядома, няпроста сказаць пра змяненні, якія адбываліся на палігоне за гады існавання… І ўсё ж, што галоўнае Вы адзначыце?

— Яны нам, як дзеці, — кажа пра ваеннаслужачых тэрміновай службы повар Н.Ю.Крышчанка.  Адчуваючы добрыя адносіны да сябе, салдаты з задавальненнем дапамагаюць работнікам сталоўкі. А малодшы сяржант Аляксей Масленнікаў (родам з в.Мурава) проста зазначае: “У нас цудоўны калектыў”.
— Яны нам, як дзеці, — кажа пра ваеннаслужачых тэрміновай службы повар Н.Ю.Крышчанка.
Адчуваючы добрыя адносіны да сябе, салдаты з задавальненнем дапамагаюць работнікам сталоўкі. А малодшы сяржант Аляксей Масленнікаў (родам з в.Мурава) проста зазначае: “У нас цудоўны калектыў”.

— Сваю гісторыю наша вайсковая часць пачынае з пасляваеннага 1946 года, калі 1 студзеня і быў сфарміраваны 40 акруговы авіяцыйны палігон. За гады існавання палігон неаднаразова мяняў сваю назву. Але ва ўсе часы асабовы састаў палігона заўсёды вызначала высокае пачуццё адказнасці пры рашэнні складаных задач па забеспячэнні баявой вучобы авіяцыйных часцей. З часам мяняліся не толькі людзі, якія неслі тут сваю службу, але і інфраструктура. Захаваліся ўспаміны аб тым, што ў год стварэння палігона салдаты і афіцэры наогул жылі ў зямлянках. А першым транспартным сродкам была конная павозка. Паступова было пабудавана памяшканне штаба, затым казарма, кацельня, пункт кіравання… Цяпер жыццё ў ваенным гарадку ідзе сваім чынам: ваеннаслужачыя забяспечаны жыллём, у нас працуе магазін, арганізаваны падвоз дзяцей у школу, створаны пры часці жаночы савет  праводзіць культурныя мерапрыемствы. А вось галоўнае прызначэнне па  абслугоўванні палігона  плошчай каля васьмі тысяч гектараў і забеспячэнні авіяцыйных палётаў засталося ранейшым.

Начальнік пункта кіравання – кіраўнік палётаў падпалкоўнік П.В.Кудака службу на палігоне называе блізкай да службы ў авіяцыі. Тут, як некалі ў 181 баявой верталётнай базе, дзе служыў раней, таксама мае справу з вінтакрылымі машынамі...
Начальнік пункта кіравання – кіраўнік палётаў падпалкоўнік П.В.Кудака службу на палігоне называе блізкай да службы ў авіяцыі. Тут, як некалі ў 181 баявой верталётнай базе, дзе служыў раней, таксама мае справу з вінтакрылымі машынамі…

— Аб напружанасці паўсядзённага жыцця часці сведчаць вынікі вучэнняў? 

— 210 авіяцыйны палігон “Ружаны” з’яўляецца неад’емнай часткай Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Тут вядзецца баявое прымяненне авіяцыйных сродкаў паражэння, забяспечваюць якое вайскоўцы і цывільны персанал палігона. У гісторыі палігона — удзел ва ўсіх буйных вучэннях, якія праводзіліся на тэрыторыі Беларускай ваеннай акругі. За высокія паказчыкі ў баявой падрыхтоўцы ў 1989 годзе 210 авіяцыйны палігон быў занесены ў Кнігу гонару ВПС СССР.

Ветэраны часці М.С.Баран, Ю.А.Скок, В.М.Ёрш праслужылі на палігоне шмат гадоў на розных пасадах і працягваюць працаваць тут. І толькі ўсміхаюцца: “Былых старшых прапаршчыкаў не бывае”.
Ветэраны часці М.С.Баран, Ю.А.Скок, В.М.Ёрш праслужылі на палігоне шмат гадоў на розных пасадах і працягваюць працаваць тут. І толькі ўсміхаюцца: “Былых старшых прапаршчыкаў не бывае”.

Слаўныя традыцыі часці асабовы састаў палігона працягвае і зараз. З высокай якасцю забяспечана выкананне задач вучэнняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь “Нёман-2001”, “Бярэзіна-2002”, “Чыстае неба-2003”, “Шчыт Айчыны-2004”, “Шчыт Саюза- 2006”, “Восень-2008”, “Захад- 2009” і “Захад-2013”. У хо-дзе планавых палётаў авіяцыі на базе палігона вялося выпрабаванне баявых магчымасцей мадэрнізаваных самалётаў і верталётаў. Тут пастаянна ўдасканальваюць майстэрства баявога прымянення авіяцыйных сродкаў паражэння лётчыкі ўсіх відаў авіяцыі.

— Парадак у казарме – перш за ўсё, — лічыць радавы Мікалай Назарук з Шарашова.
— Парадак у казарме – перш за ўсё, — лічыць радавы Мікалай Назарук з Шарашова.

— Але ж у многім гэта залежыць ад прафесіяналізму асабовага саставу палігона. Валянцін Аляксандравіч, каго Вы хацелі б адзначыць асобна?

ПРЫЧЫНАЙ ПРЫЕЗДУ на работу ў часць эканаміста-менэджара па спецыяльнасці  Ганны Дзюнінай стала... каханне. Ці яшчэ дакладней – старшы лейтэнант Кірыл Праўдзін. Памяняўшы Віцебск на Ласасін, яна набыла не толькі работу справавода часці, але і спадарожніка жыцця.
ПРЫЧЫНАЙ ПРЫЕЗДУ на работу ў часць эканаміста-менэджара па спецыяльнасці Ганны Дзюнінай стала… каханне. Ці яшчэ дакладней – старшы лейтэнант Кірыл Праўдзін. Памяняўшы Віцебск на Ласасін, яна набыла не толькі работу справавода часці, але і спадарожніка жыцця.

— З высокай якасцю вырашаюць пастаўленыя задачы падпалкоўнікі Ц.С.Стома, Г.І.Сакалачка, П.В.Кудака, капітан С.А.Філіновіч, старшы лейтэнант К.П.Праўдзін, старшы прапаршчык А.М.Ракуць і іншыя. Як камандзір магу з поўнай адказнасцю заявіць, што асабовы састаў 210  авіяцыйнага палігона і далей будзе з высокай якасцю вырашаць задачы па забеспячэнні баявой вучобы вартавых мірнага неба нашай Радзімы.IMG_4573 IMG_4611 IMG_4649 IMG_4657

Галіна Каляда, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *