Четверг, 20 сентября 2018

Раздельный сбор мусора: к чему пришли и к чему стремимся?

1 438

Здаецца, праблема збору і ўтылізацыі бытавых адходаў, якая з рэгулярнай перыядычнасцю ўздымаецца на старонках газет, абмяркоўваецца з экранаў тэлевізараў, даносіцца з дынамікаў радыёпрыёмнікаў, ужо набіла аскоміну. Тым не менш актуальнасці тэма не губляе: павольна мы ідзём да навядзення парадку ў адходах. Наколькі ўпэўненыя гэта крокі, пакажа час.

Апошнія гады ў беларусаў стараюцца прывіць культуру ў выкідванні смецця, бо камунальныя адходы могуць прыносіць даход. Асноўны клопат па «атрыманні» грошай са смецця ўскладзены на камунальную службу.IMG_3795

Паводле слоў намесніка дырэктара КУВП «Камунальнік» В.І.Казлова, на сённяшні дзень колькасць кантэйнераў для раздзельнага збору смецця, устаноўленых у раёне, складае больш 450 штук. І ёсць верагоднасць, што ў наступным годзе гэтая лічба павялічыцца: для патрэб насельніцтва мяркуецца закупіць і ўстанавіць яшчэ 200 еўракантэйнераў, якія выгадна адрозніваюцца ўмяшчальнасцю, наяўнасцю калёсікаў і рассоўнымі накрыўкамі.IMG_3748

Пераканана, што большасць з тых, хто хоць раз назіраў, як смеццявоз збірае змесціва каляровых кантэйнераў, задаваўся пытаннем: «Які толк з тых кантэйнераў для раздельнага збору смецця, калі высыпаецца ўсё разам у адну машыну?». Віталь Ігаравіч тлумачыць:

— Бясспрэчна, правільна забіраць змесціва скрынак кожнае паасобку. Але такая практыка ў Беларусі пакуль не знаходзіць паўсюднага прымянення: эканамічна немэтазгодна «ганяць» тры разы смеццявоз для ачышчэння кантэйнераў. Выключэнне складае толькі шкло, за якім вяртаюцца на кантэйнерныя пляцоўкі асобна. Астатняе выгадней згрузіць усё разам і затым перабраць.IMG_3765

І, дарэчы, зручней: беларусы ўсё яшчэ не прывыклі, што бытавыя адходы варта сартаваць, перш чым адправіць у кантэйнер для смецця.

Увогуле, як гэта ні крыўдна, але пакуль нам да еўрапейскага ўзору далёка: масавая доля другасных матэрыяльных рэсурсаў, з агульнага аб’ёму цвёрдых камунальных адходаў на Брэстчыне складае каля 15%, на Пружаншчыне і таго менш — не больш 12%. Але майстар участка саначысткі КУВП «Камунальнік» В.А.Стасевіч спадзяецца, што сёлета гэтую лічбу ўдасца павялічыць. Напрыканцы мінулага года надзею на гэта дало ўвядзенне ў эксплуатацыю лініі сартавання другаснай сыравіны на палігоне цвёрдых камунальных адходаў у пасёлку Інтэрнацыянальны.

У свой час усё пачыналася ў Сланімцах з лініі дасартавання другасных матэрыяльных рэсурсаў, што паступаюць ад раздельнага збору смецця, якая была зроблена энтузіястамі прадпрыемства з адпрацаваўшых свой тэрмін вузлоў і агрэгатаў. Аднак такая ўстаноўка ўжо не спраўлялася з аб’ёмам адходаў, які штогод рос. Будаўніцтва новай лініі аказалася вельмі дарэчы для прадпрыемства.

— Лінія была куплена за кошт сродкаў, паступіўшых на рахунак ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» ад вытворцаў і імпарцёраў тавараў і тары, — расказвае Валянціна Аляксандраўна. — Пастаўку і мантаж абсталявання ажыццяўляла структурнае падраздзяленне Нацыянальнай акадэміі навук РУП «СКТБ «Металлополимер». Кошт абсталявання — 1,1 мільярда рублёў. Падрыхтоўку пляцоўкі пад новую лінію, электрамантажныя работы пружанскія камунальшчыкі выканалі самі.IMG_3786

Як цяпер выглядае працэс сартавання смецця? Рабочыя па добраўпарадкаванні населеных пунктаў Б.І.Старынскі і П.У.Русіновіч (на здымку) яго дэманструюць.

— Раней смеццявоз высыпаў адходы на зямлю, пасля чаго яны сартаваліся, — гавораць мужчыны. — Цяпер працэс больш аўтаматызаваны: смецце высыпаецца ў бункер, адкуль па нахільным транспарцёры падаецца на сартавальны стол. Там ужо адбіраецца, што пойдзе пад прэс для транспарціроўкі на перапрацоўку, а што будзе пахавана на палігоне.

Да слова, прапускная здольнасць новай лініі складае 5000 тон за год. Яна дазваляе не толькі нарасціць аб’ёмы другасных матэрыяльных рэсурсаў, але і істотна палепшыць умовы працы работнікаў. Сартавальны павільён абсталявана выцяжкай, тэнамі — тут работнікам цёпла і светла. А хуткасць падачы смецця на стол можна рэгуляваць. Лінія сартавання разлічана на восем работнікаў.

— Пра эканамічную выгаду гаварыць пакуль рана, — падагульняе размову Валянціна Стасевіч. — На сённяшні дзень галоўнай мэтай з’яўляецца экалагічная складаемая. Людзі павінны самыя прыйсці да яе разумення, вось тады і магчыма наблізімся да эканомікі.IMG_3805

А пакуль нашыя адходы сартаваць за нас будуць іншыя людзі, ніякіх грошай са смецця мы не атрымаем. Скажаце: «Выкідваць адходы ўсе разам — гэта звычка». Дык, магчыма, пара мяняць звычкі?

Марына Вакульская. Фота Сяргея Талашкевіча.

 

3 комментариев

  • Скажите, где в Пружанах можно сдать в утиль лампы энергосберегающие и отработанные батарейки?Спасибо.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Margo

    Для батареек уже много лет в универмагах стоят контейнеры — в Пружанах, Ружанах и Шерешево. Говорят, ещё в Ниве такой появился. А лампы несите в «Коммунальник»: хотя они уже не ответственные за это дело, но пока вроде принимают.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *