Среда, 19 сентября 2018

«РеСпект» борется с мифами

915

Мінулая зіма паказала, што на рынку пластыкавых вокнаў таксама неабходна наводзіць парадак. З павелічэннем колькасці «вытворцаў» значна ўзрос і паток скаргаў. І, як паказвае аналіз, найбольшая колькасць прэтэнзій датычыцца менавіта тых фірм, якія вырабляюць сваю прадукцыю з прымяненнем ручной працы. Зразумела, што сертыфікаты якасці, пра якія спажыўцы часта забываюць спытацца, там таксама адсутнічаюць.

Некалькі гадоў назад на наш рынак прыйшло шмат таннага былога ва ўжыванні абсталявання для вытворчасці вокнаў, у выніку чаго, як грыбы пасля дажджу, пачалі расці фірмы, якія выпускаюць вокны ПВХ. У газетах з’явілася шмат аб’яў: «Вокны, вокны, вокны, уласная вытворчасць…»

На сённяшні дзень падлічыць усіх вытворцаў (як яшчэ кажуць, перапрацоўшчыкаў) пластыкавых вокнаў у Брэсце і вобласці ўжо, мусіць, немагчыма. Але паспрабуем іх хаця б класіфікаваць. Прыкладна дзве трэці ад агульнай колькасці — гэта некалькі чалавек, узброеных ручнымі прыладамі — электрапіламі, ручнымі фрэзамі, «балгаркамі», самым простым абсталяваннем для зваркі. Замест цэха выкарыстоўваецца пустуючы гараж або іншае, часта непрыстасаванае для сур’ёзнай працы памяшканне. Паняцце «якасць зборкі» на такіх вытворчасцях на самым апошнім месцы. Бо там, дзе амаль поўнасцю ўсё залежыць ад чалавечага фактара, наўрад ці можна гаварыць пра дакладнасць, якая вельмі важная для шклопакетаў. І толькі некалькі кампаній на ўсю Беларусь, у тым ліку «РеСпект», маюць сучасныя аўтаматычныя лініі.

Працэс вытворчасці вокнаў ПВХ уключае ў сябе шмат этапаў, на кожным з якіх неабходны кантроль якасці. Давайце паспрабуем параўнаць работу навічкоў і тых, хто шмат гадоў працуе на айчынным рынку шклопакетаў.

На большасці фірмаў, якія прадстаўлены сёння на рынку вытворчасці вокнаў ПВХ, гэта робіцца прыкладна так. Профіль з дапамогай няхітрых прылад падзяляецца пад патрэбным вуглом. Даўжыня патрэбнага адрэзка вымяраецца рулеткай. Гэтак жа вымяраюцца і фрэзеруюцца адтуліны пад вадазлівы і тэхналагічныя адтуліны для фурнітуры. І ўвесь працэс працягваецца «на вока». Зборка акна, устаноўка шклопакетаў, навешванне шыбаў: катэгарычна неабходна выконваць гэтыя аперацыі на стале кантролю, але яго звычайна няма.
Якасць вокнаў, выкананых такім спосабам, заўсёды бу-дзе сумніўнай. Праз некалькі месяцаў заказчыкі пачынаюць шукаць адрасы гэтых «вытворцаў» і скардзіцца на якасць. Пры гэтым ім навуковай мовай даказваюць, што менавіта так і павінна быць: на вокнах павінна збірацца вільгаць, профіль пад уздзеяннем сонца абавязкова пажаўцее, а скразняк і шум пранікаюць ўжо не праз шклопакет, а праз тонкія сцены нашых шматпавярховак.

А зараз разгледзім гэты ж працэс на прыкладзе нашага прадпрыемства, дзе з 2007 года ўся прадукцыя выпускаецца на аўтаматычнай лініі нямецкага канцэрна FIMTEC:
— аўтаматычны цэнтр рэзання профілю;
— апрацоўчы цэнтр (мацаванне арматуры, тэхналагічныя адтуліны і адтуліны пад фурнітуру);
— зварачная машына з электронным кантролем пазіцыяніравання, ціску і тэмпературы зваркі адразу на чатырох кутках;
— аўтаматычны зачыстны цэнтр;
— фурнітурная станцыя;
— стол зборкі і кантролю.
І на выхадзе атрымліваецца якаснае акно! Таму давярайце тым, хто мае больш сталы ўзрост: яны вытрымалі выпрабаванне часам.

Больш падрабязную кансультацыю можна атрымаць па тэл. 8-029-720-52-78.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *