Вторник, 16 апреля 2024

В четвертый раз в Пружанах отметили самых талантливых детей и подростков. Фоторепортаж с церемонии награждения «Юное дарование — 2015»

2 240

“Дараванне 2015”, якое праводзіцца па ініцыятыве раённых уладаў, сабрала ў Палацы культуры поўную залу пераможцаў, іх родзічаў, знаёмых і блізкіх, якія прыйшлі, каб раздзяліць радасць дзіцячых і юнацкіх перамог. Здавалася, бясконцай чарадой падымаліся на сцэну дзясяткі хлопцаў і дзяўчат разам з бацькамі па заслужаныя  ўзнагароды. Сертыфікаты, грашовыя прэміі і падзячныя пісьмы бацькам уручаў асабіста старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч.IMG_4052

Найбольш перамог сёлета школьнікі заваявалі на абласным узроўні. Аднак без перамог нашых юных землякоў не засталіся разнастайныя конкурсы і спартыўныя спаборніцтвы рэспубліканскага ўзроўню. Асобна хочацца адзначыць інтэлектуалаў – Анастасію Бублевіч і Ганну Тачко, выпускніц гімназіі, якія сталі дыпламантамі заключнага этапу прадметнай рэспубліканскай алімпіяды і рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ, а таксама Антона Дулько з Сухопальскага ВПК, удзельніка Усебеларускай патрыятычнай акцыі, прысвечанай 70-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Ажно дзевяць спартсменаў —  фігурысты Марыя Салдакаева, Таццяна Мігіц, Анастасія Белавус, Ульяна Хадаровіч, Вікторыя Дыцевіч, Мілана Рамашова, Мікалай Казлоў, Яўген Пузанаў, Лізавета Маліноўская, а таксама пяцёра юных спевакоў і музыкантаў — Наталля Трус, Арцём Мацкевіч, Валерыя Пудоўкіна, Аліна Кныш, Анастасія Шанюк здабылі міжнародныя перамогі. IMG_3998 IMG_4012 IMG_4059 IMG_4081 IMG_4124

— Усе гэтыя дзеці, — з гонарам зазначыў Міхаіл Мікалаевіч Крэйдзіч, — слава раёна. Таму мы зробім усё, што патрэбна для іх падтрымкі і развіцця. Хачу пажадаць ім поспехаў у дасягненні новых вяршынь, а значыць, яшчэ большых перамог.IMG_3826 IMG_3840 IMG_3848 IMG_3899 IMG_3973 IMG_3987 IMG_4104

У той дзень адпачынак прысутных разнастаілі казачныя персанажы (як адзначалі гледачы ў зале, іх выступленне з году ў год становіцца ўсё цікавей), для дзяцей і дарослых спявалі і танцавалі юныя артысты.

Галіна КАЛЯДА,  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *