Четверг, 20 сентября 2018

Знакомьтесь, «Пружанские киты» (Продолжение)

1 231

Працягваем расказваць пра ігракоў аматарскай хакейнай  каманды “Пружанскія кіты”.  Гэтыя мужчыны ва ўзросце ад 18 да 56 гадоў сустракаюцца разам двойчы на тыдзень, пры любым надвор’і, у любую пару года, акрамя таго часу, калі Лядовы палац зачыняецца на прафілактыку. Трэніроўкі пачынаюцца ў 10 гадзін вечара. Да гэтага часу сур’ёзныя мужчыны вырашаюць усе справы –  і па рабоце, і хатнія. І, каб не красці час у сем’яў, так позна збіраюцца ў Лядовым палацы. Каманда ўдзячна мясцовым уладам: у пружанцаў адны з найлепшых умовы для трэніровак на лядовай пляцоўцы. Да таго ж, ім заўсёды ідуць насустрач і прадастаўляюць транспарт для паездкі на гульні  ў іншых раёнах. Гэтым транспартам карыстаюцца не толькі хакеісты, але і балельшчыкі, без падтрымкі якіх, зразумела, перамагаць значна цяжэй.

Пасля першай гульні другога круга “Пружанскія кіты” працягваюць утрымліваць першы радок турнірнай табліцы. На іх рахунку 17 ачкоў.

Валянцін Сіцянкоў, 19 гадоў.валентин ситенков

Пасля заканчэння Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа юнак паступіў у БАТУ. Вучоба ў сталіцы таксама не дазваляе рэгулярна трэніравацца з камандай, але Валянцін прыязджае на ўсе гульні. Нападаючы, на ліку якога ў сёлетнім сезоне тры забітыя шайбы і дзве галявых перадачы.

Як мы ўжо неаднаразова адзначалі, перамагаць надзвычай дапамагае падтрымка балельшчыкаў, асабліва калі за цябе хвалююцца блізкія. Амаль усе гульні з удзелам Валянціна наведвае яго дзяўчына Наталля.

Віталь Буйко, 29 гадоў.l54aySVrhnw

Прыязжае на гульні з Ружан. Абаронца, які здолеў забіць чатыры шайбы і зрабіць адну галявую перадачу. Запальчывы і напорысты, нездарма ўжо выдаляўся на 30 мінут.

Аляксей Лаўроў, 18 гадоў.алексей лавров

Абаронца. У будучым будзе тэхнікам ваеннай авіяцыі. А пакуль хакей паспяхова сумяшчае з вучобай у Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. Аляксей быў з “кітамі” на працягу трох сезонаў, зараз ён гуляе за ХК “Hawks” у другой прэзідэнцкай лізе.

Аляксей Кунах, 19 гадоў.кунах

Супрацоўнік РАНС, гуляе ў абароне.

Яўген Чатырбок, 20 гадоў. IMG_9206

Пасля заканчэння Пружанскага каледжа працуе ў ААТ “Пружанскі райаграсэрвіс”.  Абаронца, у гэтым сезоне забіваў двойчы.

Вадзім Гардзяюк, 25 гадоў.вадим гордеюк

Нападаючы. Каманда адзначае хуткія поспехі Вадзіма. Ён толькі год упэўнена стаіць на лёдзе і з кожнай гульнёй праяўляе ўсё больш майстэрства.

Дзмітрый Севасцьянчук, 42 гады.ef269139f5e71c1723fa91278caeb897

Нападаючы, займаецца хакеем 4 гады. У лізе гуляе першы сезон. Індывідуальны прадпрымальнік.

Значную дапамогу пружанскім хакеістам аказваюць “легіянеры” з Гродзенскай вобласці. ГродненскиеІгракі з Мастоў, Ліды, Смаргоні  і Ашмян трэніруюцца асобна ад каманды, але ўдзельнічаюць амаль ва ўсіх гульнях “Пружанскіх кітоў”. Гэта браты Аляксандр і Андрэй  Венскія, Валерый Дзіткоўскі, Андрэй Нямыкін, Сяргей Шырокі, Юрый Бурдук і Ігар Якубовіч.

Валерый Дзіткоўскі, 43 гадывалерий дитковский

Браты Аляксандр (51 год) і Андрэй (43 гады)  Венскіяалександр венский андрей венский

Падрыхтавалі Кацярына Пашкевіч,   Дзмітрый МІХЕЕЎ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *