Понедельник, 19 февраля 2018

В Новых Засимовичах открыл двери новый храм

2 282

Для праваслаўных вернікаў з Новых Засімавічаў і навакольных вёсак прастольнае свята ў гонар іконы Прасвятой Багародзіцы “Неспадзяваная радасць” будзе знамянальным яшчэ і тым, што менавіта ў гэты дзень адчыніў тут дзверы новы храм.IMG_2971

На яго асвячэнне сабраліся прадстаўнікі духавенства і раённай улады, будаўнікі, фундатары, мясцовыя жыхары. Усе, чыімі сіламі і малітвамі была ўзведзена доўгачаканая царква. Удзел у асвячэнні новай царквы прыняў епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, які і ўзначаліў літургію (на здымку). IMG_3632Яе ўзвялі дастаткова хутка – з 20 сакавіка 2014 года, калі па бласлаўленні епіскапа адбылося ўрачыстае асвячэнне месца пад будаўніцтва, да 22 снежня 2015 года –  афіцыйнай даты адкрыцця храма. Работы вяліся на ахвяраванні спонсара і прыхажан.

Пяць гадоў таму настаяцелем у Новыя Засімавічы быў назначаны айцец Сергій Сысаляцін з мэтай пабудаваць тут храм. Спачатку ў вёсцы была адкрыта часовая царква, першую службу ў якой правялі на Ражство ў 2013 годзе. І вось побач узнёсся храм у  гонар іконы Прасвятой Багародзіцы “Неспадзяваная радасць”.IMG_3584

Пра значнасць гэтай падзеі для вернікаў  сведчыла і прысутнасць прадстаўнікоў мясцовай улады. На цырымоніі асвячэння адбылося ўзнагароджанне людзей, якія ўнеслі найбольшы ўклад у будаўніцтва храма. Гэта – галоўны спонсар будаўніцтва, якога ўзнагародзілі медалём Беларускай праваслаўнай царквы Свяціцеля Кірыла Тураўскага, экзаршай граматай Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла быў адзначаны былы камандзір 181 баявой верталётнай базы А.А.Майсевіч, граматы епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана атрымалі галоўны праектант храма А.М.Гуляка, начальнік ПМК-21 В.С.Лук’янчук, дырэктар ААТ “Пружанскі райаграсэрвіс” С.А.Бруй, дзяржаўны будаўнічы інспектар Брэсцкага занальнага аддзела інспекцыі Дзяржбуднагляду У.С.Жуковіч, протаіерэй Ігар Мрыхін, шматлікія прыхажане, сярод якіх асаблівых слоў удзячнасці за працу па ўзвядзенні храма заслугоўвае С.Ф.Сямёнаў.

Цёплыя словы гучалі і ў адрас будаўнікоў, і тых прыхажан, якія ўпрыгожвалі храм, ахвяравалі іконы і царкоўнае начынне. Усім ім сваю падзяку выказаў настаяцель царквы айцец Сергій. Ён адзначыў, што ў храме аб іх будзе заўсёды ўзносіцца малітва.IMG_3596

Уладыка Іаан асабліва адзначыў натхнёную працу па будаўніцтве царквы яе настаяцеля – айца Сергія.

— Мы будуем храмы на вякі, — сказаў епіскап. – Жадаю, каб храм духоўны стваралі прыхажане і ў сваіх сэрцах.

Галіна КАЛЯДА,     Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *