Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 18 снежня на аўтадарозе Слонім — Высокае ў межах горада.
Як паведаміў старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Аляксандр Кабрынец, 55-гадовая гараджанка рухалася на аўтамабілі «Фальксваген-Пола» па вуліцы Макаранкі. Не справіўшыся з кіраваннем, жанчына з’ехала ў кювет, а ў выніку машына апынулася ў меліярацыйным канале. Паводле слоў самой пацярпелай, прычынай небяспечнага манеўру стала часовая страта прытомнасці.
Са шматлікімі траўмамі жанчыну даставілі ў Пружанскую ЦРБ.
Паводле даных Дзяржаўтаінспекцыі, з пачатку 2015 года на тэрыторыі Пружаншчыны зарэгістраваны 17 ДТЗ, у якіх 17 чалавек атрымалі траўмы. Віноўнікам аднаго са здарэнняў стаў нецвярозы ва-дзіцель.
Марына ВАКУЛЬСКАЯ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).