Пятница, 19 октября 2018

По своей инициативе и за собственные средства. Жители Новых Засимовичей сами украшают дворы и подъезды

1 367

Дзіцячы гарадок, як хораша называюць жыхары Новых Засімавічаў галоўную гульнявую пляцоўку вёскі, стаў аблюбаваным месцам дзятвы. Гульнявыя модулі для яго змайстравалі работнікі РКБА, добраўпарадкаванне правялі камунальшчыкі. А вось упрыгожылі — самі жыхары. Яны сабралі грошы, на якія мясцовы ўмелец выразаў з дрэва казачныя персанажы. Цяпер тут з задавальненнем гуляюць не толькі малыя, але і бавяць час іх бацькі.IMG_3439

IMG_3430 На здымках: трохгадовая Даша Байко, якая любіць прыходзіць на дзіцячую пляцоўку; зручна тут гуляць і з  каляскамі, лічыць Людміла Мацяюк.

***IMG_3433

IMG_3432Калі некаторыя жыхары вёскі за ўласныя сродкі добраўпарадкоўваюць грамадскія месцы адпачынку, то жыльцы першага пад‘езда дома №142 утульным і прыгожым зрабілі свой пад’езд. А ініцыяваў іх на гэта гаспадар адной з кватэр дома Анатоль Арлоў.

Галіна Каляда, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *