Воскресенье, 22 апреля 2018

«От абака до компьютера». В Линовской СШ открылась выставка вычислительной техники

796

Як раней абыходзіліся без камп’ютара?VVTАдказ на гэта пытанне можна атрымаць, наведаўшы новую выставу, якая ладзіцца ў Ліноўскай сярэдняй школе. На працягу амаль дзесяці гадоў настаўнік інфарматыкі А.І.Гук збіраў экспанаты своеасаблівага музея вылічальнай тэхнікі. Безумоўна, першымі ў калекцыі сталі лічыльнікі (счеты), але не асноўнымі: іх дапоўнілі арыфмометры, абакі, першыя калькулятары і ўнушальныя ЭВМ, якія былі ў пачатку іх выпуску.
Спачатку калекцыя займала невялікі куток у кабінеце інфарматыкі, але зараз яна вырасла да сотні экспанатаў і пераўтварылася ў сапраўдны музей. Наведаць які Ліноўская школа зараз запрашае ўсіх жадаючых на зімніх канікулах. Выстава «Ад абака да камп’ютара» будзе працаваць з 28 па 31 снежня, з 4 па 6 студзеня з 9.00 да 13.00 гадзін, але час наведвання можна змяняць, папярэдне дамовіўшыся па тэл.8-033-607-36-23. Уваход бясплатны.
Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *