Среда, 20 июня 2018

Так будет ли освещен опасный поворот?

1 553

Паважаная рэдакцыя, хачу звярнуць вашу ўвагу на стан павароту ў горад каля заправачнай станцыі «Слаўнафта». Месца АЗС добра асвятляецца, потым у чыстым полі (невядома для каго) зіхацяць ліхтары, а вось сам паварот у цемры. Часта праз яго людзі выходзяць на трасу, каб злавіць спадарожны транспарт або трапіць на аўтобусны прыпынак. Аднойчы ў самае апошняе імгненне я заўважыў у святле фар прахожага, якога ледзь не зачапіў аўтамабілем. Няўжо трэба чакаць няшчасця, каб прыняць меры?

М.М.Грышкевіч.

IMG_2229Наш чытач узняў вельмі сур’ёзную праблему і, як мы зразумелі пасля разбіральніцтва з ёй, амаль невырашальную. Справа ў тым, што гэты ўчастак лічыцца па-за межамі гарадской тэрыторыі, а значыць, з’яўляецца зямлёй агульнага карыстання. Іншымі словамі, знайсці адказных за добраўпарадкаванне вызначанага месца практычна немагчыма. Супрацоўнікі ДАІ даўно адзначалі небяспечнасць згаданага скрыжавання, але прадпісання «Камунальніку» не напішаш, бо не яго зона адказнасці.

На думку інспектараў, з сітуацыі можа быць два выйсці. Першае — уключыць гэты паварот у межы гарадской тэрыторыі, пасля чаго добраўпарадкаваць яго будзе прасцей. Але гэта не так проста, бо патрабуе складанай юрыдычнай працэдуры. А другое — прыняць валявое рашэнне аб устаноўцы там хаця б аднаго ліхтара, магчыма, дамовіўшыся аб гэтым з кіраўніцтвам АЗС.

Ва ўсялякім выпадку пытанне нашага чытача будзе абавязкова разгледжана на бліжэйшым пасяджэнні камісіі райвыканкама па бяспецы дарожнага руху, аб выніках якога мы абавязкова паведамім.

Фота Сяргея Талашкевіча.

 

2 комментариев

  • Роман

    Да неужели! То есть теперь не будет занимательной игры — найди поворот?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Не факт. Я уже год назад с этим вопросом обращалась).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *